Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай - гэта здольныя, таленавітыя і спагадныя людзі, гатовыя самі ісці на шлях новых здзяйсненняў і весці па ім іншых. Нашыя студэнты паказваюць высокі ўзровень ў навуковай, грамадскай і працоўнай дзейнасці.
Руслан Маржэўскі

Руслан Маржэўскі
14 сакавіка гэта даказаў Руслан Маржэўскі, ганараваны званнем «Чалавек года горада Наваполацка 2022» у намінацыі «Моладзь». Родам Руслан з Наваполацка - Маладзёжнай сталіцы Беларусі 2023 года. Ён зарэкамендаваў сябе як актыўны ўдзельнік студэнцкага руху, які добрасумленна падыходзіць да сваёй працы і падтрымлівае сваіх сябраў , чым набыў павагу сярод іншых студэнтаў. Дзякуючы адказным адносінам да любой справы, старшакурснік быў абраны ў якасці прадстаўніка маладых навапалачан, якія прымалі ключ ад Маладзёжнай сталіцы. Заслужыць такі ўзровень даверу Руслану ўдалося не адразу.
Ён ішоў да гэтага выніку на працягу свайго навучання ў нашым універсітэце. Свой шлях у студэнцтва Руслан пачаў у 2019 годзе, паступіўшы ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай на механіка-тэхналагічны факультэт. Адаптаваўшыся да навучальнага працэса, студэнт пачаў праяўляць цікавасць да грамадскага і працоўнага жыцця ўніверсітэта.
Руслан Маржэўскі Адкрыццё «Маладзёжнай сталіцы»

Руслан Маржэўскі (фота 1).
Адкрыццё «Маладзёжнай сталіцы» (фото 2)
У 2021 годзе Руслан далучыўся да руху студэнцкіх атрадаў у якасці байца студэнцкага будаўнічага атрада «Дойліды» імя першабудаўніка горада Наваполацка П.І. Блахіна. Здольны і ініцыятыўны студэнт не проста працаваў у атрадзе з таварышамі, але і ўзначаліў яго ў 2022 годзе. Пад яго кіраўніцтвам «Дойліды» прадстаўлялі Беларускія студэнцкія атрады на Міжнароднай студэнцкай будоўлі «Поўнач 2022», Рэспубліка Саха (Якуція). У кастрычніку 2022 года Руслан стаў удзельнікам ІІ Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў Казані (Расійская Федэрацыя).
Са снежня 2022 года з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» з правамі раённага камітэта ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай». За свае заслугі ў развіцці маладзёжнага руху ў маладзёжнай сталіцы рэспублікі Руслан Маржэўскі атрымаў запаветнае званне "Чалавека года горада Наваполацка"!
Дыплом Атрад «Дойліды»

Дыплом (фото 1).
Будаўнічы атрад «Дойліды» (фота 2)
Як адзначыў сам Руслан, для яго званне "Гэта не толькі мая ўзнагарода, але і прызнанне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфарсініі Полацкай. Цяпер мы павінны і далей падтрымліваць высокі ўзровень прафесіяналізму."

Маладзёжная сталіца 2023
Маладзёжная сталіца 2023
Віншуем з высокай узнагародай! Мы ганарымся поспехамі нашых таленавітых студэнтаў!

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie