Тэорыя i методыка навучання i выхавання
Прафілізацыя: Руская мова як замежная
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-08 80 02 «Тэорыя i методыка навучання i выхавання (Прафілізацыя: Руская мова як замежная)» прадугледжвае паглыбленае вывучэнне тэорыі і практыкі сучасных стратэгій інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя, узаемадзеяння мовы і культуры пры выкладанні рускай мовы як замежнай, аспектнае вывучэнне методыкі навучання рускай мове.
Праграма прадугледжвае правядзенне ўласнага даследавання кожным магістрантам па адной з актуальных тэмаў сучаснай методыкі навучання рускай мове як замежнай. Магістранты атрымаюць магчымасць на практыцы ўжываць і эксперыментальна абіраць эфектыўныя даследчыя прыёмы ў выкладанні. Прапанаваныя курсы па тэксталінгвістыке, тэорыі маўленчай дзейнасці, методыцы аспектнага навучання рускай як замежнай дапамогуць як у даследаваннях, гэтак і ў далейшай дзейнасці ва ўстановах выхавання і адукацыі.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    1-08 80 02 «Тэорыя i методыка навучання i выхавання (Руская мова як замежная)»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    1-08 80 02 «Тэорыя i методыка навучання i выхавання (Руская мова як замежная)»
Дзе можна працаваць ?
  • установы дашкольнай, сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі
  • моўныя і адукацыйныя цэнтры
  • аддзелы адукацыі і кіравання органаў выканаўчай улады
  • міжнародныя аддзелы, аддзелы па працы з замежнымі студэнтамі

2
Асноўныя дысцыпліны
  • Тэарэтычныя асновы і стратэгіі навучання рускай мове як замежнай
  • Аспектнае выкладанне рускай мовы як замежнай
  • Тэорыя маўленчай дзейнасці
  • Мастацкая літаратура ў выкладанні рускай мовы як замежнай
  • Тэксталінгвістыка

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie