Пра праграму

Спецыяльнасць 1-25 01 75 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»

Перападрыхтоўка па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» ажыццяўляецца кафедрай эканомікі з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў, адаптаваных да працэсаў інтэграцыі ў сусветнай эканоміцы для павышэння канкурэнтаздольнасці спецыяліста на рынку працы, выпускніка ўзроўню бакалаўрыяту.

Эканаміст-менеджар – гэта спецыяліст, які забяспечвае рацыянальнае кіраванне эканомікай, вытворчасцю і сацыяльным развіццём прадпрыемстваў усіх арганізацыйна-прававых формаў з улікам галіновай спецыфікі, тэхнікі, тэхналогіі, арганізацыі вытворчасці, эфектыўнага прыродакарыстання на пасадах, якія патрабуюць вышэйшай эканамічнай адукацыі.

Навучанне на спецыяльнасці 1-25 01 75 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» дазваляе сфармаваць прафесійныя кампетэнцыі ў галіне эканомікі і кіравання прадпрыемствам, у прыватнасці: фінансава-эканамічнай, арганізацыйна-вытворчай, інвестыцыйна-праектнай, матывацыйна-кантрольнай і інавацыйнай дзейнасці.

 Адукацыйны стандарт праграмы

Форма атрымання адукацыі: вочная (вячэрняя), завочная.

Тэрмін навучання: 1 год 6 месяцаў (уключаючы вакацыі 4 тыдні).

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў (кастрычнік, студзень).

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: эканаміст-менеджар.

Кожнаму слухачу выдаецца электронны камплект вучэбна-метадычных матэрыялаў.

 

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie