Пра праграму

Спецыяльнасць 1-26 02 76 «Маркетынг»

Маркетынг – гэта адзін з ключавых працэсаў любой сучаснай арганізацыі. Спецыялісты па маркетынгу адказваюць за правядзенне рынкавых даследаванняў, пошук патэнцыяльных кліентаў, выяўленне іх патрэбаў і перавагаў, сегментаванне і адбор мэтавых сегментаў рынку, пазіцыянаванне арганізацыі і яе асобных прадуктаў, фарміраванне таварнага асартыменту, стварэнне і “раскрутку” брэнда, усталяванне сістэмы цэнаў і зніжак, распрацоўку сродкаў прасоўвання і камунікацыйнага ўздзеяння на спажыўца, “канструяванне” каналаў размеркавання і дастаўкі прадукцыі да пакупніка.

Прафесійная перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-26 02 76 «Маркетынг» будзе спрыяць развіццю навыкаў, якія дазваляюць ажыццяўляць аналіз, каардынацыю і рэгуляванне дзейнасці ўсіх структураў прадпрыемства з улікам зменаў у навакольным асяроддзі, даследаваць рынак, яго кан’юнктуру, патрэбы і попыт, іх дынаміку і ў адпаведнасці з гэтым вызначаць стратэгіі прадпрыемства ва ўмовах канкурэнцыі, рыхтаваць прапановы па развіцці таварнага асартыменту, вызначаць цэнавую палітыку, выбіраць каналы размеркавання з улікам фактараў, якія ўплываюць на збыт (продажы) тавару, фарміраваць камунікацыйную палітыку, прымаць удзел у распрацоўцы праграмаў стратэгічнага і аператыўнага планавання, вызначаць эфектыўнасць маркетынгавай дзейнасці.

Належны маркетынг дазваляе павысіць выніковасць узаемадзеяння ўсіх структурных падраздзяленняў арганізацыі, спрыяе вытворчасці запатрабаванай на рынку прадукцыі, росту даходнасці і зніжэнню гаспадарчых рызык. У сувязі з гэтым, праблема падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў-маркетолагаў асабліва актуальная. Попыт на гэтых спецыялістаў на рынку працы традыцыйна высокі.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці могуць паспяхова:

  • распрацоўваць стратэгію маркетынгу арганізацыі, меры па вытворчасці тавараў і аказанні паслугаў, маркетынгавае абгрунтаванне стварэння новага прадукту;
  • праводзіць маркетынгавыя даследаванні і працу па эканамічным і маркетынгавым планаванні;
  • праектаваць працэсы, прымяняць эфектыўныя метады аналізу і ацэнкі маркетынгавай дзейнасці;
  • планаваць камунікацыйную і гандлёва-закупачную дзейнасць, збытавую палітыку арганізацыі;
  • кіраваць таварарухам і праводзіць працу па ўкараненні інавацый у маркетынгавую дзейнасць.

 Адукацыйны стандарт праграмы

Форма атрымання адукацыі: завочная.

Тэрмін навучання:1 год 6 месяцаў.

У тым ліку:

  • аўдыторныя заняткі (у тым ліку бягучыя атэстацыі) – 14 тыдняў;
  • самастойная праца – 63 тыдня.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Выніковая атэстацыя: дзяржаўны іпыт па дысцыплінах:

  • Маркетынгавыя даследаванні;
  • Маркетынгавыя камунікацыі.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: маркетолаг.

Кожнаму слухачу выдаецца электронны камплект вучэбна-метадычнага матэрыялу па адпаведнай тэматыцы.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie