Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Занятия в «Школе юного историка» будут интересны старшеклассникам, которые хотят углубить и расширить знания по иcтории Беларуси и всемирной истории, познакомиться с основами археологии, антропологии, источниковедения, палеографии, геральдики, генеалогии, конфессиональной и военной истории Беларуси.

Занятия бесплатные.

Первый выпуск «Школы юного историка» состоялся весной 2014 г. Несколько человек, посещавших занятия «Школы…», в настоящее время поступили на специальность «История» и успешно получают высшее образование.

Занятия в «Школе юного историка» проводятся преподавателями кафедры истории и туризма Полоцкого государственного университета в учебно-лекционном корпусе № 5 (Полоцкий коллегиум) с декабря 2016 г. по май 2017 г.

Предварительно планируется проведение занятий каждую вторую и четвертую субботу месяца, начало – в 10:30. Время занятий может быть изменено по результатам консультаций с руководством школ (с учетом расписания занятий в школах).


14 января 2017г. состоится очередное занятие в "Школе юного историка".

Занятие на тему «Живая» археология» проведет магистр исторических наук, преподаватель кафедры истории и туризма, археолог Алексей Леонидович Коц.

Встреча, как всегда, состоится в 310 аудитории, начало – в 10.30, окончание – в 11.50.

Школьники познакомятся с основами археологии. Археология – наука, связанная с землей, как говорят, “наука с лопатой”. Археологические раскопки и поиск артефактов – это очень занимательный процесс. Археология совмещает в себе и интересные разведки-путешествия, и изучение слоев земли, и практические эксперименты, и воссоздание реалий прошлого, и лабораторные опыты, и многое другое. Как можно просверлить камень, как добыть огонь, сколько колечек в кольчуге, остры ли рыцарские мечи, как вылепит горшок, какими бывают женские украшения, на чем и чем писали люди? На все эти вопросы можно будет найти ответы на практическом занятии па археологии.


Вопросы, касающиеся «Школы юного историка», можно задать по электронному адресу Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

ПРИМЕРНЫЙ ПЛАН РАБОТЫ «ШКОЛЫ ЮНОГО ИСТОРИКА»
В 2016/2017 УЧЕБНОМ ГОДУ

Дата Тема занятий Ответственный за проведение
1 10.12 Как и чему обучались в средневековых школе и университете Черевко В.В., магистр исторических наук
2 24.12 Антропология и история: о чем могут рассказать останки древних людей Емельянчик О.А., кандидат биологических наук , доцент
3 14.01 “Жывая” археалогія Коц А.Л., магистр исторических наук
4 28.01 Скандынаўскі след у гісторыі Полацкага княства Кежа Ю.Н., магистр исторических наук
5 11.02 Наўгародскі паход князя Усяслава Чарадзея 1066г. Кежа Ю.Н., магистр исторических наук
6 25.02 Асоба Еўфрасінні Полацкай у жыцці сучаснага беларускага грамадства Мысливец Г.М., кандидат исторических наук
7 11.03 Гісторыя беларускай пісьменнасці: як прачытаць летапісы і рукапісныя кнігі Черевко В.В., магистр исторических наук
8 25.03 Адкуль мой род? (Генеалогия. Геральдыка) Корсак А.И., кандидат исторических наук, доцент
9 08.04 1812 год на Полотчине Глазырин Е.В., магистр исторических наук
10 22.04 Мода ў жыцці беларусаў XIX ст. Шидловский С.О., кандидат исторических наук, доцент
11 13.05 Полацк у гады Вялікай Айчыннай вайны Корсак А.И., кандидат исторических наук, доцент
12 27.05 Экскурсия по зданию Полоцкого иезуитского коллегиума-Академии – корпусу историко-филологического факультета Полоцкого университета Соловьев А.А., магистр исторических наук,
Черевко В.В., магистр исторических наук

 

Тематика и краткое содержание лекций

  • В.В. Черевко: Как и чему обучались в средневековых школе и университете
    Для чего учились читать и считать в средние века? Сколько месяцев длился учебный год? Почему студентам запрещалось вести конспект? По какой причине работы греческих философов переводили на латынь с арабского языка? Зачем Пьер Абеляр читал лекции, сидя на дереве? Почему университет заканчивали 5–6 человек из сотни поступивших? Франциск Скорина: магистр свободных наук, доктор философии или доктор медицины?
  • О.А. Емельянчик: Антропология и история: о чем могут рассказать останки древних людей
    Антропология – наука о человеке. Антропология физическая и культурная. Как физическая антропология помогает отвечать на вопросы историков? Откуда взялись люди? Как люди заселяли планету? Откуда взялись современный расы? Что говорит антропология о происхождении современных народов? Сколько жили древние люди, чем они питались? Как культурные и технические достижения влияли на состояние здоровья человека?
    Практическая часть: как антропологи определяют пол, возраст, особенности образа жизни человека по его скелету.
  •  А.Л. Коц: “Жывая” археалогія
    Археалогія – гэта гістарычная навука, звязаная з зямлёй, як кажуць, “навука з рыдлёўкай”. Археалагічныя раскопкі і пошук артэфактаў – гэта вельмі займальны працэс. Археалогія сумяшчае ў сабе і цікавыя разведкі-падарожжы, і вывучэнне слаёў зямлі, і практычныя эксперыменты, і аднаўленне рэалій мінулага, і лабараторныя вопыты, і шмат чаго іншага. Як можна прасвідраваць камень, як здабыць агонь, колькі колцаў у кальчузе, ці вострыя рыцарскія мячы, як вылепіць гаршок, якімі бываюць жаночыя ўпрыгожанні, на чым і чым пісалі людзі? На ўсе гэтыя пытанні можна будзе знайсці адказы на практычным занятку па археалогіі.
  • Ю.М. Кежа: Скандынаўскі след у гісторыі Полацкага княства
    Узнікненне дзяржаўнасці на Полаччыне звязана з дзейнасцю нарманаў – жыхароў Скандынавіі. Іх пранікненне на тэрыторыю Падзвіння звязана з адкрыццём заходнедзвінскага шляху “з вараг у грэкі”. Менавіта скандынавам быў першы вядомы полацкі князь Рагвалод, пры якім адбылося станаўленне дзяржаўнасці і незалежнасці Полацкай зямлі. Рагвалод як незалежны уладар уступае у супрацьстаянне з наўгародскім (потым кіеўскім) князем Уладзімірам. У летапісных паведамленнях аб заваёве Уладзімірам Полацка і далейшых падзеях, звязаных з Уладзімірам, Рагнедай і іх сынам Ізяславам, прасочваецца уплыў скандынаўскіх радавых норм і традыцый на ўяўленні аб княжацкай уладзе ў сярэднявечным Полацку.
  • Ю.М. Кежа: Наўгародскі паход князя Усяслава Чарадзея 1066 г.
    Росквіт Полацкага княства як самастойнай дзяржавы звязаны з дзейнасцю полацкага князя Усяслава Брачыславіча, пазней празванага Чарадзеем. Пры яго кіраванні Полацк становіцца адным з самых вялікіх і магутных гарадоў Усходняй Еўропы, большым за Кіеў і Ноўгарад. У час Усяслава ў Полацку паўстае грандыёзны Сафійскі сабор, будаўніцтвам якога Полацкае княства прэтэндуе на першынство ва ўсходнеславянскім свеце.

    Але разам з тым у Паўночнай Русі ў Полацка ёсць канкурэнт – горад Ноўгарад, які імкнецца кантраляваць гандаль з балтыйскімі краінамі насуперак Полацку. У 1066 г. Усяслаў ажыццявіў вайсковы паход на Ноўгарад. Гэты паход на стагоддзі застаўся ў памяці наўгародцаў. Усяслаў узяў Новогород і вывез з наўгародскага Сафійскага сабора царкоўныя званы, прывезшы іх у Полацк. Пасля гэтага наўгародскі і кіеўскі летапісцы ўспрымаюць Усяслава як крыважэрнага паганца, не ведаўшага літасці. У сваю чаргу, перыяд праўлення Усяслава – гэта час найбольшай магутнасці і славы Полацкай зямлі. Перанясенне наўгародскіх званоў у полацкую Сафію на Верхнім замку сведчыла аб надзяленні полацкага храма і, адпаведна, усяго горада і княства той ахоўнай і сакральнай сілай, што былі адабраныя ў Ноўгарада.
  • Г.М. Мыслівец: Асоба Еўфрасінні Полацкай у жыцці сучаснага беларускага грамадства
    Вобраз Еўфрасінні Полацкай у мастацтве і літаратурных творах. Шанаванне полацкай святой нашымі землякамі за межамі Беларусі на пачатку ХХІ ст. Гістарычны лёс рэліквій Еўфрасінні Полацкай і іх сучаснае становішча (Эфескі абраз Багародзіцы і шасціканцовы крыж аўтарства Лазара Богшы).
  • В.У. Чараўко: Гісторыя беларускай пісьменнасці: як прачытаць летапісы і рукапісныя кнігі
    Што такое пісьмо і навошта яно патрэбна? Руны з Браслаўскага раёна. Наш алфавіт – равеснік Полацка? Азбука з 43 літар. “Дзявочая скура”, або на чым пісалі ў сярэднявеччы? Як вырабіць чарнілы і падрыхтаваць гусінае пяро? Новы год у верасні і ў сакавіку, або як зразумець летапісную дату?
    Як нашы продкі ўспрымалі з’явы і падзеі? Што ёсць і чаго няма ў летапісах?
    Практычная частка: чытанне ўрыўкаў з летапісаў.
  • А.І. Корсак: Адкуль мой род? (Генеалогія. Геральдыка)
    На занятках па генеалогіі школьнікі змогуць пазнаёміцца з методыкай вывучэння і складання радавода, засвоіць асноўныя тэрміны і паняцці генеалогіі як навукі, даведацца пра тое, дзе і як можна знайсці розныя звесткі пра сваіх продкаў і родных, атрымаюць шмат іншых каштоўных парад.
    Геральдыка – не менш цікавая навука, якая раскрывае асноўныя законы складання гербоў і іх значэнне, а таксама гісторыю ўзнікнення і стварэння гербоўнікаў. На занятках кожны вучань зможа скласці свой асабісты герб.
  • Я.У. Глазырын: 1812 год на Полотчине
    Лекция посвящена военным событиям, которые разворачивались у Полоцка во время русской кампании Наполеона. Какие и сколько было сражений у Полоцка, их результаты и значение, героические подвиги и загадочные страницы Наполеоновского нашествия – это и многое другое вы узнаете из этого рассказа о войне 1812 года.
  • С.А. Шыдлоўскі: Мода ў жыцці беларусаў XIX ст.
    Стылі ў мастацтве і жыцці: рамантызм, сімвалізм, мадэрн. Неагістарычныя стылі ў архітэктуры. Развіццё касцюма: ад крыналінаў да турнюра. Любімыя забавы беларусаў ў XIX ст.
  • А.І. Корсак: Полацк у гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Кожны год мы святкуем Дзень Перамогі! Мы ведаем, што пад час вайны дзейнічалі партызаны, арганізоўваліся падпольныя групы, вяліся ваенныя дзеянні на фронце. Мы шмат чулі пра блакаду Ленінграда, абарону Масквы, бітву пад Сталінградам… Але мала ведаем, што адбывалася ў межах нашага роднага горада ў перыяд нацысцкай акупацыі. На занятках будзе магчымасць даведацца пра паўсядзённае жыццё палачан, якім чынам “новы парадак” адбіваўся на жыцці мясцовых жыхароў.