Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Цэнтр беларускай мовы і культуры

 

Аб цэнтры

Цэнтр беларускай мовы і культуры мае на мэце папулярызацыю, выкладанне і даследаванне беларускай мовы, літаратуры і культуры і адукацыю па акрэсленым напрамку ўсіх зацікаўленых.

Праца цэнтра беларусістыкі арганізавана па некалькіх напрамках:

  • Беларусістыка для замежных грамадзян і тых, хто пачынае: летнія школы, адукацыныя курсы, індывідуальныя праграмы.
  • Дзелавая сфера: курсы павышэння кваліфікацыі «Дзелавая беларуская мова», «Справаводства на беларускай мове», пераклад матэрыялаў рознага характару: рэклама, дакументы, аўтабіяграфіі і інш.
  • «Школьны рэпетытар»: кансультацыі па алімпіядных, творчых і навуковых заданнях, правядзенне лекцыйных і практычных заняткаў для школьнікаў, паглыбленне ведаў па розных тэмах школьнага курсу па мове і літаратуры, індывідуальная падрыхтоўка.
  • Творчасць: сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, даследчыкамі, гісторыкамі, этнолагамі; кінапрагляды і г.д.
  • «Першыя крокі па-беларуску»: заняткі беларускай мовай з дашкольнікамі.
  • Прафесійнае даследаванне: арганізацыя і ўдзел у навукова-даследчых, адукацыйных, асветніцкіх і культурных праграмах і праектах.
  • Фальклорныя святы: правядзенне і арганізацыя мерапрыемстваў, звязаных з традыцыйнай культурай: вясельныя, масленічныя і іншыя абрады.
  • Аказанне розных паслуг па запыце: супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі, навуковае кансультаванне эмігрантаў па стварэнні радаводу і інш.

У нас вы пазнаёміцеся з самымі цікавымі звесткамі па сучасных напрамках мовазнаўства і лінгвакультуралогіі, старажытнай і сучаснай літаратуры, акунецеся ў гісторыю і традыцыйную народную культуру, на майстар-класах навучыцеся народным спевам і танцам, сярэдневечным танцам.

Першыя крокі па-беларуску

Калі вы жадаеце, каб ваша дзіця з маленства ведала, разумела і любіла мову, культурную прастору таго краю, у якім жыве, у межах Цэнтра беларускай філалогіі і культуры прапануюцца інтэрактыўныя заняткі па знаёмстве з беларускім словам і традыцыйнай культурай. У гульнёвай форме мы навучым ваша дзіця камунікаваць па-беларуску.