Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «ВАРГАН» (https://vk.com/hurt_varhan)

Мастацкі кіраўнік – Вольга Антонаўна Емяльянчык, дацэнт кафедры гісторыі і турызма гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ.

Фальклорны гурт “Варган” (Заслаўль, 2015 г.).

Фальклорны гурт “Варган” (Заслаўль, 2015 г.).
Злева направа: Яна Храмцова, Наталля Шыпіла, Мая Клёс, Кастусь Путронак, Ганна Лутава,
Ксенія Глот, В.А. Емяльянчык, Антаніна Емяльянчык, Алена Ізергіна

Фальклорны гурт “Варган” быў створаны на базе гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2011 г. Аснову рэпертуара гурта складаюць беларускія традыцыйныя песні розных жанраў – каляндарныя, сямейна-абрадавыя, лірычныя. Гурт выконвае песні з розных гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівае месца ў рэпертуары гурта займае спеўны матэрыял з Беларускага Падзвіння, запісаны ўдзельнікамі гурта падчас этнаграфічных экспедыцый.

Салістка “Варгана” Ганна Лутава

Салістка “Варгана” Ганна Лутава пераймае песні і танцы ад сваёй бабулі,
Шчарбаковай Алімпіяды Міхайлаўны (в. Шастова Полацкага раёна)

З восені 2014 года удзельніцы “Варгана” Ганна Лутава і Ксенія Глот праводзяць майстар-класы па традыцыйных танцах, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя. Дзяўчаты паказваюць беларускія танцы з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і з Полацкага раёна. На танцах гучыць жывая музыка – скрыпка, бубен, баян, акардэон.

Майстар-клас па беларускіх танцах

Майстар-клас па танцах

Інструментальная група фальклорнага гурта “Варган”

Інструментальная група фальклорнага гурта “Варган”.
Злева направа: Яна Храмцова, Кастусь Путронак, Антаніна Емяльянчык, Ілля Агіевіч

З моманту свайго стварэння “Варган” прымае актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Традыцыйным стала калядаванне на гісторыка-філалагічным факультэце, правядзенне святаў “Масленіца” і “Гуканне вясны”.

Каляды ва ўніверсітэце

Каляды ва ўніверсітэце

Калектыў актыўна супрацоўнічае з полацкім Музеем традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Штогод на базе музея праводзяцца святы, прысвечаныя “Калядам”, “Гуканню вясны”, беларускаму вясельнаму абраду.

Гуканне вясны ў Музеі ткацтва

Гуканне вясны ў Музеі ткацтва

Багатым на падзеі і фестывалі быў для “Варгана” 2015 год. У красавіку калектыў паспяхова выступіў на сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рамках Міжнароднага фестываля этнакультур “Музычная культура Беларусі і свету ў разнастайнасці гукавых ландшафтаў”. Гурт быў запрошаны для ўдзелу ў канцэрце ў якасці маладзёжнага калектыва-пераймальніка аўтэнтычнай манеры выканання народных песень.

“Варган” выступае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У выкананні гурта гучыць песня “Масляная, вот я йду”

Кастусь Путронак і Ганна Лутава выконваюць песню “Што й з-пад горкі”

У верасні “Варган” удзельнічаў у VI Міжнародным фолк-фестывалі “Камяніца 2015”, які праводзіцца пад адкрытым небам ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. На мерапрыемстве таксама выступалі такія вядомыя беларускія калектывы, як “Стары Ольса”, “Альтанка”, “Ягорава гара”, “Znich”, а таксама госці з замежжа – фолк-гурты “Trad Attack!” (Эстонія) і “Dzikie Jab?ka” (Польшча).

Фальклорны гурт “Варган” на фестывалі “Камяніца 2015”

Фальклорны гурт “Варган” на фестывалі “Камяніца 2015”

“Варган” прадстаўляе беларускую культуру і на замежных фестывалях. У красавіку 2015 г. фальклорны гурт прымаў удзел у III Міжнародным фэстывалі студэнцкай творчасці “Адкрытая нацыя”, арганізаваным Маскоўскім дзяржаўным абласным гуманітарным інстытутам (г. Арэхава-Зуева, Расійская Федэрацыя). У кастрычніку 2015г. у складзе полацкай дэлегацыі калектыў выступіў на V Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (г. Даўгаўпілс, Латвійская Рэспубліка).

“Варган” на фестывалі “Беларускі кірмаш” у Даугаўпілсе

“Варган” на фестывалі “Беларускі кірмаш” у Даугаўпілсе

Зараз ”Варган” з’яўляецца сапраўднай творчай лабараторыяй па вывучэнні і перайманні традыцыйнай беларускай культуры. На базе гісторыка-філалагічнага факультэта праводзяцца штотыднёвыя рэпетыцыі, арганізуюцца майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах, адбываюцца творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі і творчымі калектывамі з Беларусі і замежжа.

Усіх, хто хоча навучыцца традыцыйным беларускім спевам і танцам, запрашаем на нашы сустрэчы:

  • спеўныя рэпетыцыі адбываюцца кожны чацвер у аўдыторыі 310 корпуса “А” ПДУ (Полацк), пачатак ў 17 гадзін.
  • заняткі па традыцыйных танцах праводзяцца па суботах у дыска-зале спартыўнага корпуса ПДУ (Полацк).

Сачыце за абвесткамі ў нашай суполцы Вконтакте “Традыцыйныя танцы ў Полацку”: https://vk.com/club79803023

Гл. таксама:

«Варган» у спецыяльным рэпартажы Белтэлерадыёкампаніі, прысвечаным калядным традыцыям Беларусі

Масленичные гуляния в Полоцком коллегиуме

«Калядныя гульнi» в Полоцком коллегиуме

В.Емяльянчык: «Спяванне старажытных песень гарманізуе душу!»

Масленица в Полоцком коллегиуме

Майстар-клас па беларуских традыцыйных танцах

Гуканне вясны - 2012

День белорусской культуры «Закаханая вясна»

Тэксты песень