Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Археалогія – навука капрызная і не церпіць вакол сябе абыякавых паклоннікаў, патрабуе ўсё новых адкрыцяў, знаходак і высноў. Добра, што наша Полацкая зямля шчодрая на ўзнагароды ды падарункі, і лёгка аддае свае скарбы археолагам. Можа ў гэтым сакрэт яе прывабнасці для навукоўцаў.

Не так даўно нашы студэнты і выкладчыкі выязжалі на раскопкі ў іншыя раены і працавалі з мінскімі спецыялістамі. І толькі з 2000 года ПДУ, а менавіта кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі стала падмуркам для новых навуковых праэктаў на Полаччыне, якімі, ў сваю чаргу, зацікавіліся замежныя спецыялісты з Гамбургскага універсітэта. Не так даўно, з прапановай аб супрацоўніцтве выступіла дэлегацыя швецкіх студэнтаў і выкладчыкаў з горада Візбі. На думку загадчыка кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі, Дука Дзяніса Ўладзіміравіча, гэта пойдзе на карысць агульнай справе і ўжо ў наступным годзе Полаччына будзе прымаць археолагаў з розных краін свету. Распавядаючы пра свае студэнцкія гады, Дзяніс Ўладзіміравіч адзначыў, што вучыўся ён у мінскіх археолагаў і капаў разам са студэнтамі і выкладчыкамі БДУ, знакава, што зараз яны прыязжаюць да нас. З гэтага невыпадкова просіцца выснова, што вучыцца на гісторыка трэба ў Полацку.

На сеняшні дзень тэма пераезду ў Кадэцкі Корпус не стала менш папулярнай, цікава, што атрамала археалогія як навука ад гэтай падзеі? На гэтае і іншыя пытанні дае адказ кіраўнік археалагічных экспедыцый, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Ўладзіміравіч Дук:

- Археалогія атрымала і атрымае яшчэ шмат. Калі мы зараз зазірнем у вокно то ўбачым пляцоўку – месца правядзення нашых раскопак. Калі раней я мог толькі марыць каб звазіць студэнтаў пад час семінарскага занятку у Полацк, паказаць тыя археалагічныя помнікі, якія там знойдзены, Ніжні замак, тэрыторыю Вялікага пасаду, то зараз, гэта на праўдзе прасцей паказаць, чым абстрактна разводзіць рукамі. І як паказалі селетнія раскопкі, нам вельмі зручна і проста капаць ў Полацку – усе побач. Зразумела, што пераезд факультэта толькі на карысць гістарычнай справе.

Лета, падаецца, выдатны час для раскопак, менавіта ліпень стаў шчаслівым месяцам для археалагічнай экспедыцыі студэнтаў і выкладчыкаў. Надвор'е сапраўды было фантастычнае, яно злітавалася і дазволіла весці працу без асаблівых перашкод.

- Каля чатырох тыдняў у Запалоцці праходзіла археалагічная практыка студэнтаў першакурснікаў, даследванне насіла наватарскі характар. Знойдзеныя пад час раскопак рэчы самі падштурхоўвалі да працы. Мы адкрылі майстэрню ювеліра, з такім асартыментам рэчаў, якіх не бачылі ні Полацк, ні Беларусь.

Летняя экспедыцыя дала выдатную магчымасць даведацца, якія рэчы вырабляліся полацкімі ювелірамі, вызначыць адметнасці гарацкой забудовы. Але па меркаванню Дзяніса Ўладзіміравіча галоўная выснова для навукі была зроблена яшчэ ў 2004 годзе, менавіта тады была адкрыта невядомая раней частка старажытнага Полацка 10-12 ст. у Запалоцці. Гэты факт пераварочвае ўяўленні, узбагачае веды пра развіццё старажытнага горада. “Там створаны ўсе ўмовы для працы. Прырода, бераг Дзвіны, Сафія нібыта на далоні...легкая глеба, якую зручна апрацоўваць. Вы толькі ўявіце, зараз мы капаем поле, а раней там быў горад Рагвалода, Усяслава Чарадзея. Чаму гэтая тэрыторыя нам невядома – на гэтае пытанне яшчэ трэба адказаць...”- разважае Дзяніс Ўладзіміравіч.

Летні сезон для аргеолагаў адрозніваецца фантастычным неверагодным поспехам. Для студэнтаў, якія прымалі ўдзел у археалагічнай экспедыцыі, а туды трапілі самыя лепшыя, гэта яшчэ адна магчымасць дакрануцца да гісторыі, на справе трымаць ў руках рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Адчуць, што зямля па якой мы ходзім утрымлівае незлічоную колькасць таямніц і багаццяў. Гэта летапіс, які нам пашчасціла чытаць, які трэба ахоўваць і паважаць. Акрамя пачуццяў, уражанняў, натхненняў, выдатных практычных уменняў, студэнты-гісторыкі набылі ўпэўненае меркаванне, што для кар’еры прафесійнага археолага, не магчыма знайсці больш паспяховага і ўдалага месца, чым зямля Полацкая.

Усяго падчас дзейнасці археалагічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага універсітэта з 2000 г. раскопкі праводзіліся ў Полацку, г.п. Асвеі, в. Янкавічы Расонскага раёна, на могільніку каля вёскі Туржэц-2 Полацкага раёна. І заўсёды прыносілі цікавыя, а часам нечаканыя вынікі.