Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

У гэтым годзе Летнюю школу беларускай мовы і культуры наведалі студэнты і магістранты Даўгавпілскага ўніверсітэта, якія навучаюцца на розных спецыяльнасцях – «Усходнееўрапейскія культурныя і камерцыйныя сувязі», «Міжкультурная камунікацыя» i «Руская філалогія».

Удзельнікі пазнаёміліся са спецыфікай і адметнасцямі беларускай мовы – этапамі яе развіцця, асаблівасцямі графікі, фанетыкі, лексікі, граматыкі. Прычым, форма вывучэння мовы не абмяжоўвалася лекцыямі і практычнымі заняткамі, а прадугледжвала камунікатыўны падыход. Напрыклад, у апошні дзень навучання, які быў прысвечаны разгляду спадчыны Уладзіміра Караткевіча, латышскія студэнты паспрабавалі праз мастацкае чытанне аднаго з вершаў беларускага аўтара адчуць глыбіню і прыгажосць беларускага слова, а праз пераўвасабленне ў казачных персанажаў у гульнёвай форме папрактыкаваліся ў маўленні па-беларуску.

Апанасовіч Наталля Генадзьеўна - старшы выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў

Пераўвасабленне ў казачных персанажаў

Студэнты летняй школы

Значным блокам Летняй школы было вывучэнне беларускай літаратуры ад старажытнасці да сучаснасці. Для вывучэння старажытнай літаратуры ў Полацку ёсць цудоўная пляцоўка – Музей беларускга кнігадрукавання, які ласкава дазволіў праводзіць заняткі на іх базе. Слыхавае ўспрыманне суправаджалася зрокавым знаёмствам з экспанатамі, якія ілюструюць традыцыю пісьменства ад Еўфрасінні да Сімяона Полацкага.

Сучасная літаратура – творчасць Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Караткевіча – выкладалася паралельна з праглядам экранізацый пэўных твораў.

З традыцыйнай беларускай культурай навучэнцы пазнаёміліся не толькі на лекцыі, але і праз майстар-клас па традыцыйных спевах і танцах. Дзякуючы гурту аўтэнтычных спеваў «Варган» і яго кіраўніку Вользе Антонаўне Емяльянчык, латышскія госці далучыліся да магутнай энергіі беларускага Сусвету. Ля помніка «Ў» у цэнтры Полацка ў сонечны дзень усе зацікаўленыя атрымалі магчымасць замацаваць сваё ўменне спяваць і танчыць.

Майстар-клас па традыцыйных спевах і танцах

Ля помніка «Ў» у цэнтры Полацка

Традыцыйныя танцы

На памяць аб Беларусі навучэнцы Летняй школы павезлі з сабой зробленыя у час заняткаў вышыванікі з элеменатамі беларускага арнаменту.

Майстар-клас па беларускім вышывальным арнаменце

Вышыванікі з элеменатамі беларускага арнаменту

Полацк – гэта і выдатнае месца, дзе можна вывучаць культуру беларускіх земляў ад даўніны да сучаснасці. Аповеды пра той ці іншы перыяд жыцця беларусаў навучэнцы слухалі, наведваючы Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, Сафійскі сабор, экскурсію па Полацкім калегіуме, праведзеную турцэнтрам універсітэта. Падчас шпацыру па горадзе пад тэматычнай назвай «Фотасесія з беларускай знакамітасцю» кожны помнік знаёміў з асобай, знакавай для беларускай культуры.

Фотасесія з беларускай знакамітасцю

Фотасесія з беларускай знакамітасцю

Фотасесія з беларускай знакамітасцю

Помнік «Ў» у Полацку

Выяздная экскурсія ў Мір, Нясвіж дала магчымасць убачыць перліны беларускага замкавага дойлідства.

Знаёмства гасцей з сярэднявечнай беларускай музыкай, касцюмам і майстар-клас па сярэднявечных танцах адбыліся з удзелам тэатра гістарычнага строю «Полацкі зьвяз», у дзейнасці якога бяруць удзел і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Майстар-клас па сярэднявечных танцах

Знаёмства гасцей з сярэднявечнай беларускай музыкай

У адзін з дзён падчас абеду адбылася флаер-выстава беларускіх рэцэптаў «Вазьмі беларускую ежу з сабой». Латышскія студэнты не толькі паслухалі пра адметнасці беларускай кухні, але і атрымалі магчымасць усё пакаштаваць на смак. Кафэ «Верхні замак», якое месціцца якраз ля корпуса, дзе адбываліся заняткі, ласкава сустракала гасцей цэлы тыдзень і прыгатавала шырокі дыяпазон беларускіх страў – поліўку, выдзірай, мачанку, дранікі з грыбамі, калдуны і інш.

Летняя школа стала для латышскіх навучэнцаў сапраўдным пагружэннем у беларускую мову і культуру. Сумесная праца пакінула цвёрдую ўпэўненасць у неабходнасці працягваць гэтую традыцыю і далей. Працэс навучання пашыраўся далёка за межы запланаваных заняткаў і пераходзіў ва ўзаемна цікавы і карысны абмен вопытам, звесткамі з розных сфер жыцця, спрыяў паважлівым адносінам да іншых народаў і культур, а таксама дапамог завязаць прыязныя і сяброўскія адносіны.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць калегам – Наталлі Генадзеўне Апанасовіч, Вользе Антонаўне Емяльянчык, Наталлі Багданаўне Лысовай, Алене Уладзіміраўне Усціновіч, якія адгукнуліся і ахвяравалі часткай свайго летняга адпачынку, каб міжнароднае супрацоўніцтва і папулярызацыя беларускай культуры за мяжой развівалася.

Полацкая пляцоўка мае выдатны патэнцыял для знаёмства з беларускай культурай, прычым не толькі замежных навучэнцаў, але ў тым ліку і беларускіх студэнтаў з іншых рэгіёнаў краіны.

Удзельнікі Летняй школы падзяліліся сваімі уражаннямі ад заняткаў, а таксама выказалі шчодрыя словы падзякі арганізатарам.

Святлана Лясовіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кіраўнік Летняй школы беларускай мовы і культуры: «У першую чаргу мэтай нашай Летняй школы з’яўляецца знаёмства з беларускай мовай, беларускай літаратурай і ўвогуле беларускай культурай. Нас акружае даволі цудоўнае асяроддзе, бо ў Полацку шмат помнікаў, якія паступова прадстаўляюць беларускую культуру па этапах. Заняткі ў межах Летняй школы – гэта не толькі лекцыі ці практычныя заняткі, але і інтэрактыў, калі падчас знаёмства з тэкстам, знаёмства з нейкім помнікам архітэктуры ці скульптуры, студэнты могуць дакрануцца да асаблівасцяў беларускай культуры, асаблівасцяў менталітэту тых людзей, якія тут жылі. І, зразумела, палюбіць беларускую культуру, каб прыязджаць да нас зноў і зноў.

Святлана Лясовіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кіраўнік Летняй школы беларускай мовы і культуры

На занятках па беларускай мове студэнты, напрыклад, знаёмяцца з гісторыяй беларускіх слоў. Матывацыя слова, як яно ўтварылася, расказывае яшчэ і пра асаблівасці светапогляду тых людзей, якія тут жылі, што яны выбіралі ў якасці асновы для называння тых ці іншых прадметаў. На занятках па беларускай літаратуры разглядаюцца асобы, якія так ці інакш датычацца Полацкай зямлі. Для гэтага ў нас ёсць вялікая колькасць музеяў: Музей кнігадрукавання, Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, Музей ткацтва, як асаблівасць культуры беларускага Паазер’я.

У нас ёсць гурт аўтэнтычных спеваў «Варган» пад кіраўніцтвам Вольгі Антонаўны Емяльянчык, якая з’яўляецца спецыялістам у галіне вывучэння спеўнай традыцыі. Дакрануўшыся да асаблівасцяў спявання беларускай песні, мы маглі разгледзець асаблівасці і беларускай мовы, і беларускага менталітэту, і беларускай традыцыйнай культуры: як чалавек спрадвеку будаваў сваё жыцце на працягу года. Таксама гурт аўтэнтычных спеваў «Варган» ладзіць мастар-класы па традыцыйных беларускіх танцах. Безумоўна, гэта яшчэ адно непасрэднае энергетычнае дакрананне да беларускай культуры. У сценах нашай навучальнай установы пануе дух сапраўднай беларускай культуры, дух старажытнасці».

Іна Дварэцкая, дацэнт кафедры русістыкі і славістыкі Даўгавпілскага ўніверсітэта: «Думаю, что Летняя школа – это уникальная возможность для наших студентов действительно глубоко погрузиться в белорусскую культуру, язык, литературу; узнать больше как о стране, так и о некоторых обычаях и деталях, присущих определенному региону. Я очень надеюсь, что это и в дальнейшем будет продолжаться, будут работать Летние школы, возможно, найдут своё место и другие формы работы, потому что это действительно уникальный опыт культурного обмена. Вялікі дзякуй!».

Іна Дварэцкая, дацэнт кафедры русістыкі і славістыкі Даўгавпілскага ўніверсітэта

Раніта Кіршнерэ, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Усходнееўрапейскія культурныя і камерцыйныя сувязі» Даугавпілскага ўніверсітэта: «На этой неделе мы могли ещё раз убедиться в том, что каждая культура очень своеобразна, уникальна и неповторима. Очень хорошо, что у нас была возможность глубже познакомиться именно с белорусской культурой, поскольку она очень богатая и интересная. За время учебы мы почти заговорили на белорусском языке. Неделя была очень насыщенная, мы даже не успели соскучиться по дому. Все было очень интересно! Я, надеюсь, что эти межкультурные отношения будут продолжаться и в будущем. Спасибо большое!»

Раніта Кіршнерэ, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Усходнееўрапейскія культурныя і камерцыйныя сувязі» Даугавпілскага ўніверсітэта

Анжэла Ялагіна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Даўгавпілскага ўніверсітэта: «Хотелось бы сказать огромное спасибо и вялікі дзякуй Полоцкому государственному университету за то, что он принял группу студентов из Латвии, которые интересовались белорусской культурой, которые хотели узнать белорусский язык и наладить отношения с нашими соседями. Всем большое спасибо!».

Анжэла Ялагіна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Даўгавпілскага ўніверсітэта

Ала Максімава, магістрантка 2 курса спецыяльнасці «Міжкультурная камунікацыя» Даўгавпілскага ўніверсітэта: «Большое спасибо Полоцкому государственному университету и, конечно же, руководителям Летней школы – Светлане Михайловне Лясович и Наталье Геннадьевне Апанасович – за такую замечательную программу, за эти замечательные семь дней, которые провели студенты Даугавпилсского университета на Полоцкой земле. За время обучения мы успели узнать очень много о белорусской культуре, языке и литературе. Это очень важная практика для студентов, которая дает возможность глубже погрузиться в историю и традиции вашей страны. В нашем университете читается курс, который касается белорусской культуры и литературы. Но, одно дело, когда мы получаем эту информацию у себя на родине, другое, когда мы здесь все это переживаем, все это чувствуем и видим. Это замечательный опыт! Я думаю, что культура Беларуси стала ближе нашим студентам; они больше узнали о языке, который теперь воспринимается не как импровизация на русский язык, а как важный язык, язык, значимый для страны. Я, надеюсь, что уникальный опыт обмена между нашими студентами и возможность узнать культуру, литературу и язык продолжится и в дальнейшем. Это станет хорошей перспективой для изучения и сохранения традиций, также культурного обмена между нашими университетами. Наша дружба будет только способствовать этому. Спасибо!».

Ала Максімава, магістрантка 2 курса спецыяльнасці «Міжкультурная камунікацыя» Даўгавпілскага ўніверсітэта

Матэрыял падрыхтавалі: С.М. Лясовіч, Д.А. Аляксеева