Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

УМК Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып.1. Народная медыцына беларусаў Падзвіння

Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып.1. Народная медыцына беларусаў Падзвіння. У 2 ч. / склад. А.У. Лобач, У.С. Філіпенка. – Наваполацк: ПДУ, 2006.
Зборнік змяшчае вучэбна-хрэстаматыйныя матэрыялы, прысвечаныя разнастайным аспектам бытавання народнай медыцыны беларусаў Падзвіння, якія дазваляюць паглыбіць і аптымізаваць практычныя і семінарскія заняткі па дысцыплінах “Этналогія Беларусі”, “Гістарычнае краязнаўства Беларусі”, “Беларускі фальклор” і спецкурсах, тэматычна з імі звязаных. Зборнік з’яўляецца каштоўнай падборкай тэарэтычных распрацовак і першакрыніц, неабходных пры выкананні кантрольных, курсавых, дыпломных і магістарскіх работ, прысвечаных праблемам беларускай традыцыйнай культуры.

ЛОБАЧ, ФIЛIПЕНКА

Уладзімір
Аляксандравіч
ЛОБАЧ

дацэнт кафедры гісторыі і сацыялогіі, кандыдат гістарычных навук

Нарадзіўся ў 1972г. у горадзе Наваполацку. У 1994г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, з таго часу выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 1995г. узначальвае палявыя этнаграфічныя экспедыцыі ПДУ на тэрыторыі Паўночнай Беларусі. Даследуе сімвалічна-рытуальныя аспекты беларускай традыцыйнай культуры, праблемы міжэтнічных адносінаў на Беларусі, сакральную геаграфію Беларускага Падзвіння. Аўтар больш 40 навуковых артыкулаў па азначанай тэматыцы. Адзін з аўтараў энцыклапедычнага слоўніка "Міфалогія Беларусі" (2004г.).

 

Уладзімір
Сяргеевіч
ФIЛIПЕНКА

старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

Нарадзіўся ў 1971г. у горадзе  Маладзечна. Пасля заканчэння ў 1995г. Беларускага дзяржаўнага універсітэта працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 2003г. прымае ўдзел у палявых этнаграфічных экспедыцыях на тэрыторыі Беларускага Падзвіння. Даследуе этнакультурныя аспекты беларускай традыцыйнай народнай медыцыны.

СОДЕРЖАНИЕ

Частка 1
Прадмова

Народная медыцына беларусаў Падзвіння: этнакультурны аспект
1. Гістарыяграфія вывучэння народнай медыцыны беларусаў Падзвіння (Філіпенка У.С.)
2. Анатамічна-фізіялагічныя ўяўленні, этыялогія, прафілактыка і дыягностыка хвароб у сістэме народнай медыцыны беларусаў Падзвіння (Філіпенка У.С.)
3. Традыцыйныя лекавыя сродкі расліннага паходжання ў беларусаў Падзвіння (Лобач У.А.)
4. Акцыянальныя метады народнай медыцыны ў сувязі з прасторава- часавымі уяўленнямі беларусаў Падзвіння (Лобач У.А.)
5. Сімвалічныя (магічныя) прыёмы прафілактыкі, дыягностыкі і лекавання хвароб у беларусаў Падзвіння (Філіпенка У.С.)
6. Аб'екты сакральнай тапаграфіі Беларускага Падзвіння ў сістэме народнай медыцыны (Лобач У.А.)
7. Знахарства ў сістэме народнай медыцыны беларусаў Падзвіння (Філіпенка У.С.)
8. Народная медыцына беларусаў Падзвіння ў сучасным грамадстве (Лобач У.А.)
Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц
Замовы
Замовы Беларускага Падзвіння
Тэксты
Каментарыі

Амбросавіцкі сшытак
Расонскі сшытак

Частка 2
Прадмова

Палявыя этнаграфічныя матэрыялы
Бешанковіцкі раён
Браслаўскі раён
Верхнядзвінскі раён
Себежскі раён (РФ)
Глыбоцкі раён
Докшыцкі раён
Лепельскі раён
Лёзненскі раён
Мёрскі раён
Полацкі раён
Расонскі раён
Ушацкі раён
Шумілінскі раён

Паказальнік хваробаў
Паказальнік лекавых сродкаў
Геаграфічны паказальнік