Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

ВМК Стараславянская мова

Стараславянская мова: Вучэб.-метад. комплекс для студ. спец. 1-02 03 07-01 «Англійская мова» (з дадатковай спецыяльнасцю «Беларуская мова і літаратура») / Склад. і агул. рэд. Т.Р. Багарадавай. – Наваполацк: ПДУ, 2005. – 128 с.
Прыведзены модулі вывучаемага курса; аб’ём лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў у гадзінах; прадстаўлены тэксты і заданні рознага ўзроўню для бягучага і выніковага кантролю; выніковыя пытанні і заданні да заліку студэнтаў; рэкамендацыі па арганізацыі рэйтынгавага кантролю вывучаемага курса; слоўнік паняццяў да кожнай тэмы і спіс літаратуры па кожным модулі дысцыпліны. Змешчаны дадаткі, якія ўтрымліваюць: табліцу «Славянская кірыліца», тэксты для чытання і разгляду; словы пад цітламі; слоўнік стараславянскай мовы з беларускім перакладам аўтара.

Багарадава Таццяна Робертаўна

Таццяна
Робертаўна
БАГАРАДАВА

выкладчік кафедры сусветнай літаратуры і культаралогіі

Нарадзілася ў г.Полацку. Скончыла з медалем сярэднюю школу №7 г.Наваполацка, а затым - факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. Машэрава з чырвоным дыпломам. Выкладае дысцыпліны "Беларуская мова", "Уводзіны ў мовазнаўства", "Стараславянская мова", "Культуралогія". Займаецца навуковай дзейнасцю, працуе над кандыдатскай дысертацыяй па тэме "Мастацкае асэнсаванне праблем быцця ў беларускай ваеннай  аповесці". Піша вершы, якія змяшчаюцца ў рэгіянальных, рэспубліканскіх і  міжнародных выданнях.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

МОДУЛЬ 0. «Уводзіны ў курс. Славянскія мовы і іх роднасць»
МОДУЛЬ 1. «З гісторыі распрацоўкі славістыкі. Славянскія азбукі»
МОДУЛЬ 2. «Фанетыка. Асноўныя фанетычныя тэндэнцыі стараславянскай мовы»
МОДУЛЬ 3. «Лексічная сістэма стараславянскай мовы»
МОДУЛЬ 4. «Асаблівасці марфалагічнай сістэмы стараславянскай мовы»
МОДУЛЬ 5. «Сінтаксічныя адметнасці стараславянскай мовы»
МОДУЛЬ К. «Кантроль (іспыт)»

ЛІТАРАТУРА

ДАДАТКІ
Дадатак 1. Славянская кірыліца
Дадатак 2. Тэксты для чытання і разгляду
Дадатак 3. Словы пад цітламі
Дадатак 4. Слоўнік