Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Полацк – бацька гарадоў нашай Бацькаўшчыны. Таму ці трэба здзіўляцца, што менавіта тут паўстаў першы беларускі мураваны храм – Святая Сафія; менавіта ў ім уладарыў першы на нашай зямлі правіцель-«кніжнік» – князь Ізяслаў; менавіта адсюль, ад прападобнай Ефрасінні пайшлі па Беларусі прамяні асветы; менавіта яго слаўны сын – Францыск Скарына даў нашаму народу друкаванае слова? І тады зусім не выпадкова, што якраз у Полацку была заснавана першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі – Полацкая езуіцкая акадэмія.

Старажытны цэнтр хрысціянства Полацк мае даўнія традыцыі ў сферы адукацыі і выхавання. Справа, распачатая Ефрасінняй Полацкай, пусціла моцныя карані і дала багаты плён. Падобна да таго, як яна несла свайму народу святло хрысціянскай асветы і вучонасці ўсходняга, візантыйскага ўзору, езуіты злучылі нашых продкаў з не менш слаўнымі асветніцкімі традыцыямі заходнееўрапейскага хрысціянства. На закладзеным прападобнай Ефрасінняй падмурку леглі пазней камяні Полацкага езуіцкага калегіума і Акадэміі, Полацкага вышэйшага піярскага вучылішча і Полацкага кадэцкага корпуса, потым – Наваполацкага політэхнічнага інстытута і, нарэшце, паўстаў сучасны храм адукацыі і навукі – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Полацкі кадэцкі корпус

1835 - 1918

26 красавіка 1830 г. з мэтаю «проведения на Западном крае идеи русского просвещения, русского патриотизма и русского дела» царскім урадам было прынята рашэнне на месцы піярскага вучылішча заснаваць Полацкі кадэцкі корпус, разлічаны на 400 навучэнцаў.

Пасля доўгай падрыхтоўчай працы 25 чэрвеня 1835 г. (на дзень нараджэння імператара Мікалая І) Полацкі кадэцкі корпус быў урачыста адкрыты.

Падрабязней>>