Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Коц Алякей Леанідавіч

Магістр гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі i турызма Полацкага дзяржаўнага універсітэта.

Нарадзіўся і пражывае ў г. Наваполацку. У 2007г. скончыў сярэднюю школу № 14 г.Наваполацка (у 1996-2005 гг. навучаўся ў школе № 9 г. Наваполацка). З 2007 па 2012 гг. навучаўся у Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»), які скончыў з адзнакай. У 2013 г. скончыў магістратуру пры ПДУ. З таго часу працуе на кафедры.

 

 

Навуковыя інтарэсы:

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка і Полаччыны
  • Керамічная вытворчасць Полацка ў Х–XVIII стст.
  • Краязнаўства Глыбоцкага раёна

Даследуе археалагічную спадчыну Полацка і Полацкага Падзвіння. Праводзіць штогадова археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Полацка, археалагічныя разведкі на тэрыторыі Полацкага рэгііёна. У студэнцкі час займаўся даследаваннямі пытанняў жалезнага веку і Ранняга Сярэднявечча міжрэчча Дзісны і Ушачы. Праводзіў археалагічныя разведкі на тэрыторыі Полацкага, Глыбоцкага, Міёрскага, Ушацкага і Шумлінскага раёнаў. Прымае актыўны ўдзел у шматлікіх археалагічных раскопках Полацка (з 2002г.) і паўночна-заходняй Беларусі (з 2007г.).

Удзельнік навуковых-практычных і краязнаўчых канферэнцый і семінараў у Полацку, Віцебску, Менску, Гародне, в. Германавічы і інш.

Актыўны ўдзельнік народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі зьвяз». Удзельнік сярэднявечных рыцарскіх фэстаў. Цікавіцца традыцыйнай культурай, займаецца разнастайнымі традыцыйнымі рамёствамі Беларусі. Удзельнік студэнцкага фальклорнага гурта «Варган».

З 2005г. калекцыянуе лямпы. У сваім зборы мае больш 40 лямпаў і ліхтароў рознага часу.