Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч

Кандыдат гiстарычных навук, загадчык кафедры архітэктуры.

У 2002г. паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»). У час навучання ва ўніверсітэце займаўся студэнцкай навуковай дзейнасцю. У 2005–2008гг. прымаў удзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Па выніках конкурсу стаў Лаўрэатам (2008), лаўрэатам прэміі Спецфонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2008), аўтар работ першай катэгорыі (2006, 2007).

У 2007г. скончыў ПДУ з дыпломам з адзнакай, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык. Выкладчык гісторыі». Быў размеркаваны на кафедру айчыннай і ўсеагульнай гісторыі. У 2007–2008г. навучаўся ў магістратуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008г. абараніў магістэрскую дысертацыю на тэму «Гісторыя і культурныя традыцыі стараверскага насельніцтва Беларускага Падзвіння ў ХІХ – ХХ стагоддзя», атрымаўшы ступень магістра гістарычных навук. У 2008г. паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (завочная форма навучання па спецыяльнасці 07.00.07 «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія»). У 2013г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эвалюцыя пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя».

З 2008г. працаваў выкладчыкам-стажорам, з 2009г. – выкладчыкам, з 2012г. – старшым выкладчыкам, з 2014г. – дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, а з верасня 2014г. – загадчыкам кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2005г. праводзіць самастойныя палявыя этнаграфічныя даследаванні Падзвіння.

Аўтар каля 50 навуковых публікацый. Прыняў удзел у больш чым 20 навуковых канферэнцыях.

Навуковыя інтарэсы:

  • гісторыя і культура этнічных груп на Беларусі;
  • спецыфіка этнакультурнага ўзаемадзеяння беларусаў з іншымі этнасамі;
  • пахавальна-памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў ХІХ – ХХІ стст.

Выкладаемыя дысцыпліны:

  • Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва,
  • Гісторыя мастацтваў.

Спіс публікацый і канферэнцый

Вучэбна-метадычны матэрыял па выкладаемых дысцыплінах: