Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Чараўко Віктар Уладзіміравіч

У 2002 годзе паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»). У час навучання ва ўніверсітэце асабліва зацікавіўся рэлігійнай гісторыяй Беларусі (дакладней, пытаннямі ўзаемадзеяння канфесій паміж сабой і з дзяржавай у сярэдзіне ХІІІ – XVIII стст.), займаўся студэнцкай навуковай дзейнасцю, у 2003 – 2007гг. прымаў удзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Лаўрэат конкурса (2005), лаўрэат прэміі Спецфонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), аўтар работ першай (2005 – 2007) і другой (2003 – 2004) катэгорый.

У 2007г. скончыў ПДУ з дыпломам з адзнакай, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык. Выкладчык гісторыі». Быў размеркаваны на кафедру айчыннай і ўсеагульнай гісторыі. У 2007 – 2008г. навучаўся ў магістратуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Магістр гістарычных навук. З 2008г. завочна навучаецца ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».

З 2008г. працуе выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржуніверсітэта. У 2008 г. займаўся на курсах павышэння кваліфікацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па праграме «Праектаванне і рэалізацыя інавацый у вышэйшай адукацыі». Распрацаваў базавыя і рабочыя праграмы па дысцыплінам «Палеаграфія», «Канфесійная гісторыя Беларусі Х – XVIII стст.», «Канфесійная гісторыя Беларусі ХІХ – ХХІ стст.», аўтарскі лекцыйны курс па дысцыпліне «Канфесійная гісторыя Беларусі Х – XVIII стст.» У 2011г. з мэтай інфармацыйнай падтрымкі выкладаемых дысцыплін стварыў сайт http://adverbum.org/.

З 2010г. разам са студэнтамі-гісторыкамі праводзіць палявыя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Падзвіння.

Навуковыя інтарэсы: рэлігійная гісторыя Беларусі, пахавальныя помнікі і пахавальныя традыцыі насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стст.

Выкладаемыя дысцыпліны:

  • палеаграфія,
  • канфесійная гісторыя Беларусі XI – XVIII стст.,
  • археалогія,
  • гісторыя Беларусі,
  • філасофія,
  • камп’ютарныя тэхналогіі навучання гісторыі і інш.

Бібліяграфія:

1. Чараўко, В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Юридические науки. – 2006. – Вып. 14. – С. 19-21.

2. Чараўко, В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2005». – Мн.: Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения, 2006. – С. 377-379.

3. Чараўко, В.У. Вытокі талерантнасці ў Вялікім княстве Літоўскім / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2006». – Мн.: Издательский центр БГУ, 2007. – С. 359-360.

4. Чараўко, В.У. Два «залатыя вякі» Вялікага княства Літоўскага ў рэлігійнай гісторыі Беларусі / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Гуманитарные науки. – 2007. – Вып. 20. – С. 27-29.

5. Чараўко, В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага / В.У. Чараўко // Инновационное развитие Придвинского края: Сб. научн. работ региональной научно-практической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Новополоцк – Полоцк, 18-19 декабря 2007 г. – Новополоцк, 2007. – С. 3-7.

6. Чараўко, В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя: антаганізм і ўзаемны ўплыў / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2007». – Мн., 2008. – С. 369-370.

7. Чараўко, В.У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі: спроба вызначэння / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Гуманитарные науки – 2008. – Вып. 28. – С. 28-30.

8. Чараўко, В.У. Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. – 2010. – № 7. – С. 14-20.

9. Чараўко, В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В.У. Чараўко // Гістарычна-археалагічны зборнік. – 2010. – № 25. – С. 271-275.

10. Чараўко, В.У. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў экспедыцыяй Полацкага дзяржаўнага універсітэта ў 2010 г. / В.У. Чараўко // Наука – образованию, производству, экономике: материалы XVI (63) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, 16 – 17 марта 2011 г., [г. Витебск]. В 2 т. Т. 1. – Витебск: ВГУ, 2011. – С. 463 – 464.

11. Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г. / В.У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: Зборнік навуковых прац міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 21-23 красавіка 2011 г. У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульнай рэдакцыяй Д.У. Дука, У.А. Лобача. – Наваполацк: ПДУ, 2011. – С. 130-134.

12. Чараўко, В.У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна (па матэрыялах даследаванняў 2011 г. / В.У. Чараўко // Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі да 85-годдзя Краязнаўчага музея ў г. Полацку 8-9 снежня 2011 г. – Полацк: НПГКМЗ, 2011. – С. 19-20.

13. Чараўко, В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2011. – Вып. 21. – С. 160-162.

14. Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. – 2012. – № 1. – С. 24-27.

Удзел у канферэнцыях:

  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2010г.» (13-14 мая 2010г., Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
  • Віцебскія старажытнасці ІІ (28-29 кастрычніка 2010г., Віцебск, Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых даследаванняў» (14-15 красавіка 2011г., Полацк, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2010г.» (12-13 мая 2011г., Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
  • Віцебскія старажытнасці ІІІ (20-21 кастрычніка 2011г., Віцебск, Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
  • Навукова-краязнаўчая канферэнцыя да 85-годдзя Краязнаўчага музея ў г.Полацку (8-9 снежня 2011г., Полацк, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік).

Вучэбна-метадычны матэрыял па выкладаемых дысцыплінах:

1. Канфесійная гісторыя Беларусі X – XVIII стагоддзяў (завочнікі) – http://adverbum.org/su-confessions.htm

2. Канфесійная гісторыя Беларусі X – XVIII стагоддзяў (вочнікі) – http://adverbum.org/su-confessions-v1.htm

3. Метрыка Вялікага княства Літоўскага (завочнікі) – http://adverbum.org/su-metryka.htm

4. Палеаграфія – http://adverbum.org/su-paleography.htm

5. Паліталогія (філолагі, 5 курс) – http://adverbum.org/su-politology.htm

6. Патрабаванні па падрыхтоўцы і афармленню рэферата – http://adverbum.org/referat.htm

7. Літаратура па гісторыі Беларусі (для ўсіх курсаў) – http://adverbum.org/l-belarus.htm

8. Літаратура па гісторыі Расіі і Украіны (для ўсіх курсаў) – http://adverbum.org/l-russia.htm

9. Літаратура па крыніцазнаўству – http://adverbum.org/l-sourcestudy.htm

10. Літаратура па археалогіі і краязнаўству Беларусі – http://adverbum.org/l-archeology.htm

11. Гістарычныя крыніцы і матэрыялы (для ўсіх курсаў) – http://adverbum.org/l-sources.htm

12. Гістарычныя карты (гісторыя Беларусі) – http://adverbum.org/maps.htm

13. Гістарычныя карты (гісторыя Расіі і Украіны) – http://adverbum.org/maps2.htm

14. Гістарычныя карты (усеагульная гісторыя) – http://adverbum.org/maps3.htm