Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

Лобач У.А. Міфасемантыка азёраў і астравоў у традыцыйнай карціне свету беларусаў

Артыкул прысвечаны сімвалічнаму статусу азёраў і астравоў у традыцыйнай карціне свету беларусаў. На падставе аналізу шырокага корпуса фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў прыходзім да высновы, што ў структуры традыцыйнага культурнага ландшафту азёры ўвасабляюць камунікатыўны канал з тагасветам у яго хтанічнай рэпрэзентацыі. Азёрныя астравы сімвалізуюць міфалагічны цэнтр свету і суадносяцца з вобразам ідэальнай краіны (Выраю). У рамках лакальнай супольнасці азёры, як і іншыя элементы ландшафту, выконваюць інфармацыйную функцыю, якая выяўляецца ў тым, што паданні, суаднесеныя з вадаёмамі, адлюстроўваюць і гісторыю ўласна калектыву ў яе фальклорна-міфалагічным вымярэнні. З другога боку, вялікая колькасць “святых” азёраў з’яўляецца спецыфічнай рысай сакральнай геаграфіі Беларусі і адлюстроўвае архаічныя ўяўленні пра гетэрагеннасць прасторы.

Телепень С.В. Полководец и его войско: военное лидерство в Древнем Риме (поздняя Республика – ранняя Империя)

Статья посвящена анализу военного лидерства в Древнем Риме как социально-культурного явления. В работе исследуются механизмы функционирования данной формы воздействия полководца на его войско. Приводятся мнения ученых, исследовавших данную проблему, на содержание и характер римской системы управления войском, профессиональной подготовки и отбора представителей нобилитета для продвижения на командные посты. Особое внимание уделяется такому явлению, как личный пример полководца. Формулируется вывод о том, что в римском войске личный пример полководца всегда относился к важнейшим и наиболее эффективным средствам обеспечения военного лидерства. Восприимчивость солдат к такому поведению императора и, соответственно, практическая действенность этого средства основывалась прежде всего на том, что военный лидер в этом случае непосредственно апеллировал к чувству чести своих солдат, активизируя присущий им дух состязательности, добиваясь самоотверженности воинов в самых трудных ситуациях.

Кежа Ю.М. Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскім грамадстве

У артыкуле на падставе пісьмовых крыніц і былін, рэканструіруюцца ўяўленні аб княжацкай уладзе ў інтэлектуальным (кніжным) асяроддзі і ўяўленні простага насельніцтва старажытнарускіх зямель. У даследаванні прадстаўлены дзве традыцыі ўспрыняцця ўлады князя: дадзяржаўная традыцыя родавай эпохі і візантыйская спадчына, якая дамінавала ў ідэалагічнай сферы. Улада князя ў старажытных уяўленнях будавалася на асабістай сувязі паміж багамі і абшчынай. Князь выконваў ролю пасрэдніка (медыятара) у дачыненнях паміж чалавечым калектывам і мірам багоў. Адным з галоўных палажэнняў успрыняцця сакральнасці вярхоўнай улады была сакралізацыя княжацкага роду. Візантыйская традыцыя, асноўным правадніком якой з’яўляліся прадстаўнікі духавенства, бачыла князя як намесніка Бога і правадніка яго ўлады. Візантыйскія ідэі знайшлі сваё ўвасабленне ў перанясенні сталіцы хрысціянскага Свету згодна з ідэяй храма Святой Сафіі, што знайшло всаё адлюстраванне на землях Усходняй Еўропы.

Лабоха Г.М. Творчая спадчына дойліда Іаана

Даследуецца гістарычнае развіццё помнікаў культавага дойлідства, якія належаць аўтарству дойліда Іаана. Нададзена ўвага асобе дойліда, сучасніка прападобнай Еўфрасінні Полацкай, “прыстаўніка над майстрамі царкоўнымі”. Разгледжаны аўтарскія гіпотэзы наконт паходжання таленавітага майстра і колькасці створаных храмавых помнікаў. Гэта, як мінімум, Барысаглебскі храм, царква св. Параскевіі Пятніцы Бельчыцкай абіцелі і шэдэўр старажытнабеларускага дойлідства – Спаса-Праабражэнская царква полацкага манастыра св. Спаса. Напрыканцы ХІІ стагоддзя напрацоўкамі дойліда актыўна карысталіся майстры пры ўзвядзенні помнікаў царкоўнага дойлідства ў Смаленску, Ноўгарадзе, Пскове, Уладзіміра-Суздальскіх землях. Праведзены дэталёвы параўнаўчы аналіз архітэктурна-мастацкага вырашэння храмаў, раскрыты вызначальныя рысы ўзвядзення і аздаблення помнікаў, дадзены кароткі нарыс іх сучаснага становішча.

Вуглік І.Р. Чалавек у гісторыка-культурным працэсе ў Беларусі ХVІІ – ХVІІІ стагоддзяў (на матэрыялах мемуарных крыніц)

Разглядаюцца пытанні стылістыкі бытавых паводзін, успрыяцця челавекам гісторыка-культурных рэалій Беларусі XVII – XVIII стагоддзяў. На матэрыялах мемуарных крыніц, шэраг з якіх паходзіць з радзівілаўскага архіўнага фонду і ўпершыню ўводзіцца ў навуковы абарот, даследуюцца асаблівасці тагачаснага бытавога, будзённага жыцця, а таксама спецыфіка яго адлюстравання ў прыватных запісах. Вылучаюцца пэўныя гісторыка-бытавыя тыпы, разглядаюцца адметныя рысы іх бытавых паводзін. Адзначаецца падзейная насычанасць тагачаснага жыцця, увага да фіксацыі будзённых жыццёвых падзей. Прасочваюцца змены ў светаўспрыманні чалавекам навакольных падзей, звязаныя з паглыбленнем эмацыянальнага пачатку, аксіялагічнай кампаненты. Дадзеныя з’явы ўводзяцца ў кантэкст агульных культурных тэндэнцый еўрапейскай, беларускай культур часоў барока і суадносяцца з агульна-еўрапейскім працэсам развіцця індывідуалізму.

Мацук А.У. Соймікі Полацкага ваяводства ў панаванне Аўгуста ІІІ

Даследуецца функцыяніраванне пасольскіх, грамнічных, гаспадарскіх і элекцыйных соймікаў Полацкага ваяводства ў панаванне Аўгуста ІІІ. З 14 полацкіх пасольскіх соймікаў выбарам паслоў скончыліся 8 соймікаў. Заўважана, што асаблівасцю полацкіх пасольскіх соймікаў было тое, што тут амаль выключна абіраліся пасламі толькі прадстаўнікі мясцовай эліты. Па два разы полацкімі пасламі абіраліся прадстаўнікі родаў Шчытоў, Корсакаў Удзельскіх, Гласкаў, Буйніцкіх, Рыпіньскіх. З 28 полацкіх грамнічных соймікаў выбарам дэпутатаў скончыліся 10 з іх. Выяўлена, што дэпутатамі абіраліся толькі прадстаўнікі мясцовай эліты. Чатыры разы дэпутатамі абіраліся прадстаўнікі роду Корсакаў Бабыніцкіх, два разы – Свалынскіх.

Самусік А.Ф. Фундуш Гільзенаў-Шадурскіх у справе развіцця адукацыі ва Усходняй Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ стагоддзя

Разглядаецца праблема, якая дагэтуль застаецца па-за рамкамі прац айчынных і замежных даследчыкаў, – гісторыя складвання і выкарыстання ў асветніцкай справе канца XVIІІ – пачатку ХХ стагоддзя буйнейшага ў Беларусі фундуша Гільзенаў-Шадурскіх. Аналіз гістарыяграфіі паказаў недастатковую вывучанасць мецэнацтва ў Рэчы Паспалітай. З улікам гэтага ў рабоце прасочаны працэс складвання фундуша на фоне палітычна-эканамічнага жыцця беларускіх зямель у азначаны перыяд. Аналіз архіўных крыніц дазволіў аўтару ўсебакова разгледзіць напрамкі размеркавання сродкаў, іх уплыў на стан асобных навучальных устаноў. У сваю чаргу вывучэнне эвалюцыі адносін вучылішчных улад да прыватнага мецэнацтва дало магчымасць вызначыць спецыфіку развіцця сістэмы адукацыі ў рэгіёне, а таксама фактары, паспрыяўшыя яе паступовай уніфікацыі з агульнаімперскай школьнай мадэллю. Прадметам асобнага даследавання сталі праекты графаў Шадурскіх па пераўтварэнні Асвеі ў буйны асветніцкі цэнтр, што цалкам адпавядала агульным настроям мясцовага грамадства па актывізацыі тут культурнага жыцця ў цэлым і паляпшэнні якаснага ўзроўню сярэдняй ды вышэйшай адукацыі ў прыватнасці. Адзначана неабходнасць адраджэння фундуша Гільзенаў-Шадурскіх як адметнай дабрачыннай акцыі міжнароднага ўзроўню.

Андрыеўская С.У. Жабрак у традыцыйнай культуры беларусаў Падзвіння канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

Жабрацтва ў традыцыйным беларускім грамадстве прадстаўляла сабой асобны культурны феномен. Разам з тым гэтая катэгорыя людзей была выключана з жыцця вясковай грамады, не мела прытулку, чым выклікала спагаду ў сялян. У артыкуле на падставе аналізу этнаграфічных крыніц вызначаецца шырокае кола абрадаў і традыцый, звязаных з вобразам жабрака ў народнай культуры беларусаў Падзвіння. Разглядаецца месца прадстаўнікоў дадзенай сацыяльнай групы ў традыцыйнай памінальнай і радзінна-хрэсьбіннай абраднасці канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Паказаны адносіны, якія складваліся ў жабракоў з царквой. Звернута ўвага на такія з’явы, як спецыялізацыя сярод жабракоў і патаемная мова жабракоў. Пры іх аналізе выкарыстаны этнаграфічны матэрыял, які сабраны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя на Віцебшчыне.

Бабіч А.Ю. Традыцыі культуры лесакарыстання беларусаў у XX – пачатку XXI стагоддзя: гістарыяграфія праблемы

На падставе разгляду шэрага этнаграфічных прац, а таксама даследаванняў па фальклоры, этнабатаніцы, лесазнаўстве і іншым напрамкам аўтар вызначае асноўныя этапы і напрамкі ў вывучэнні праблемы. Беларуская этналогія назапасіла багаты фактычны матэрыял па праблеме традыцыйнай культуры лесакарыстання беларусаў. У XX – пачатку XXI стагоддзя з’явіліся манаграфіі, артыкулы, прысвечаныя характарыстыцы прамысловых заняткаў беларусаў, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні, звязаныя з этнакультурнымі аспектамі лесакарыстання, працы, якія раскрываюць светапоглядныя ўяўленні беларусаў аб прасторы лесу. У сувязі з гэтым актуальнасць набывае вывучэнне гістарыяграфіі традыцый культуры лесакарыстання беларусаў у XX – пачатку XXI стагоддзя з мэтай абагульнення інфармацыйнай базы па дадзенай тэме, а таксама далейшага вывучэння і тэарэтычнага асэнсавання праблемы.

Карпович О.В. Участие христианского духовенства Беларуси в освободительном движении 30-х годов XIX века

На основе новых, ранее не публикованных материалов белорусских и российских архивов, а также ранее опубликованных данных отечественных и зарубежных исследователей осуществляется попытка комплексного исследования степени участия представителей духовенства в освободительном движении 30-х годов XIX века с акцентом на восстание 1831 года. Показано, что христианское духовенство Беларуси приняло активное участие как в восстании 1831 года, так и в освободительном движении 30-х годов XIX века. В то же время это касается только представителей низших кругов духовенства, не имеющих значительной недвижимости и финансовых средств. Следует отметить, что среди всего духовенства, принявшего участие в повстанческом движении, особенно активными были только представители католической и униатской ветвей христианской церкви.

Восович С.М. Основные тенденции и этапы развития культурно-просветительной деятельности Русской Православной церкви
в Беларуси в 1861 – 1914 годах

Исследуется культурно-просветительная деятельность Русской Православной церкви в Беларуси в 1861 – 1914 годах, которая была направлена на укрепление позиций православия и русской культуры. Автором выделяются четыре этапа указанной работы Русской Православной церкви в Беларуси, раскрывается их содержание, показаны отличия. Рассматривается специфика культурно-просветительной деятельности в сравнении с внутренними губерниями Российской империи. Анализ проведенного исследования свидетельствует о том, что вся деятельность Русской Православной церкви в сфере культуры и просвещения на территории Беларуси в 1861 – 1914 годах была ориентирована, прежде всего, на усвоение населением основ православного вероучения и укрепление православной веры, воспитание прихожан в принципах христианской нравственности и распространение среди них религиозного образа жизни.

Римко О.Г. Епархиальные ведомости 1863 – 1920 годов на территории Беларуси в отечественной историографии

Представлен анализ отечественной историографии относительно исследования епархиальных ведомостей, издававшихся в 1863 – 1920 годах на территории Беларуси. Рассмотрены работы В.И. Шимолина, Г.В. Говина, М.Н. Жарской по изучению епархиальных ведомостей в области филологии, журналистики и библиотечного дела, а также исследования отечественных ученых-богословов А. Нецветаева и П. Чистякова. Благодаря этим работам мы можем ознакомиться с возникновением и функционированием православной печати на территории Беларуси в обозначенный период, с историческими предпосылками зарождения епархиальных изданий, со становлением и развитием системы епархиальной периодической печати Беларуси. Однако эти исследования не позволяют нам в полной мере представить всю ценность белорусских епархиальных ведомостей как исторического источника, так как в настоящий момент отсутствуют исследования ученых-историков в данной области.

Лавриновская И.И. Трансформация занятости сельской женщины в общественном производстве в Беларуси в ХХ – начале XXI века

Рассматривается трансформация профессиональной занятости сельских женщин в Беларуси в ХХ – начале ХХI века. Исследование выполнено на основе обширного фактического материала – архивных документов Национального архива Республики Беларусь, Государственного архива общественных объединений Гомельской области; статистических данных; данных опроса женщин, проживающих в сельских населённых пунктах Гомельской, Гродненской, Витебской и Могилёвской областей, проведённого автором в 2009 – 2010 годах и др. Проанализированы изменения, произошедшие в занятости сельских женщин в Беларуси в дореволюционный, советский и постсоветский периоды. Показаны основные тенденции, характерные для женской занятости в Беларуси в сельском хозяйстве и других отраслях экономики. Выделяются факторы, повлиявшие на процесс трансформации профессиональной занятости сельчанок.

Табунов В.В. Позиция епископата белорусских земель относительно реформирования духовных семинарий в начале ХХ столетия

Анализируются предложения православного епископата белорусских земель относительно реформирования духовно-учебных заведений – семинарий, занимающихся подготовкой будущих священников в начале ХХ столетия. Не сумев должным образом приспособиться к новым требованиям времени, старая педагогическая система подготовки кандидатов в священство привела данные учебные заведения в кризисное состояние, выразившееся в непосещении занятий, пропусках богослужений. Заинтересованные в стабилизации положения страны в 1905 – 1907 годах власти утратили интерес к преобразованию основного звена в системе подготовки православного духовенства после спада революционных потрясений.

Гребень Е.А. Землепользование и проблема его регулирования в период нацистской оккупации Беларуси

Статья посвящена такому малоизученному аспекту нацистского оккупационного режима на территории Беларуси, как система землепользования. Немецкие власти жестко регулировали систему землепользования, рассматривая земельный фонд Беларуси как важный фактор экономической эксплуатации оккупированных территорий. Автор выдвигает гипотезу о том, что землепользование являлось одним из важнейших элементов стратегии выживания гражданского населения в условиях оккупационной действительности. Охарактеризованы нормативные акты оккупационной администрации, регулировавшие систему землепользования, реконструирована система налогообложения за право пользования землей для сельского и городского населения, система санкций за неуплату налогов и натуральных повинностей.

Косов А.П. Украинская историография внешней политики США (1992 – 2010 гг.)

Рассматривается украинская историография внешней политики США в постбиполярном мире. Автор акцентирует внимание на инфраструктуре и академических ресурсах украинской американистики. Освещаются основные исследовательские тенденции в украинской историографии. Представлен анализ взглядов украинских исследователей на текущую глобальную и региональную политику Соединенных Штатов. За последние двадцать лет круг неизменных научных проблем в украинской американистике фокусируется на внешней политике США, ее принципах, приоритетах и механизмах. Основные темы украинских исследований в области проблем американской истории в 1992 – 2010 годах следующие: глобальная политика Вашингтона, постсоветское пространство (включая американо-украинские отношения), европейские и азиатские проблемы внешней политики Соединенных Штатов Америки.