У ліпені 1997 г. была праведзена этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач) на тэрыторыі Мёрскага р-на.

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Александрава, Алешчынцы, Басяныя, Брыжыкі, Бядзенка, Верашчакі, Відокі, Вільнова, Вінаграды, Вял. Пожанькі, Галінава, Грыгоравічы, Дрыгучы, Забалоцьце, Застарынцы, Клеміна, Літоўчыкі, Маляўкі, Новае Сяло, Орцы, Павяцце, Панізава, Папкі, Папоў Луг, Пацава, Рачнёва-1, Рачнёва-2, Сілава, Слабада, Стрэтава, Татары, Узьмёны, Хомічы, Чарняўцы, Чарэсы, Чурылава.

1997 экспедыцыя на Міёршчыну

1997 удзельнікі экспедыцыі

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па легендарнай геаграфіі, звесткі пра народную медыцыну, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

1997 экспедыцыя на тэрыторыю Мёрскага р-на

1997 студэнты ПДУ

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie