У ліпені 1999 г. на тэрыторыі Ушацкага р-на сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Акуліна, Альшаны, Апанаскавічы, Белае, Бутава, Бярозава, Вяркуды, Гара, Гарадок, Гарбаціца, Горы, Губінка, Заазер’е, Загор’е, Івахнава, Каз’яне, Карачына, Косаўшчына, Красоўшчына, Латышова, Лозы, Мажэйчына, Мамякі, Новыя Туросы, Пяскі, Слабада, Слабодка, Славені, Старыя Туросы, Чарсьцьвяды.

1999 экспедыцыя ў Чарсьцьвяды

1999 Студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па знахарскіх практыках і замоўнай традыцыі, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (выяўлены сярэднявечныя могілкі з каменнымі абкладкамі, вядомыя пад назвай “Літоўскія магілы”, запісаны паданні пра “храмы, што праваліліся пад зямлю”, і гістарычныя паданні пра археалагічныя помнікі),  звесткі пра чарадзейства і традыцыйную матэрыяльную культуру раёна.

1999 Удзельнікі экспедыцыі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie