У ліпені 2000 г. на тэрыторыі Ушацкага р-на сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ была праведзена стацыянарная археалагічна-этнаграфічная экспедыцыя (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Антанова, Ветчэ, Завозер’е, Казімірова, Лагі, Мал. Дольцы, Мірны, Нов. Жыцьцё, Пуцілкавічы, Храменкі, Царкавішча.

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніца “Ільінка” ля в. Стайкі, успаміны пра культавую крыніцу і дуб ля в. Царкавішча), звесткі пра народную медыцыну, знахарскія практыкі, чарадзейства і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

У археалагічным плане была праведзена верыфікацыя звестак Франішка Вярэнькі адносна зафіксаваных ім селішчаў І тыс. н.э. у басейне р. Ушача

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie