У ліпені 2001 г. на тэрыторыі Глыбоцкага р-на сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Бабруйшчына, Баяры, Вострава, Дабрэзіна, Залесная, Калечполле, Латышы, Лявонавічы, Маргі, Перавоз, Перадолы, Псуя, Слабодка.

2001 экспедыцыя ў Бабруйшчыну

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па вуснай гісторыі міжваеннага перыяду (1921-1939 гг.) і ІІ Сусветнай вайны, знахарскіх практыках і замоўнай традыцыі, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (даследаваны феномен ушанавання Янавай крыніцы ў в. Бабруйшчына, выяўлены “Галодныя могілкі” ля вв. Бабруйшчына і Перавоз, запісаны паданні адносна іх), звесткі пра чарадзейства і традыцыйную матэрыяльную культуру раёна.

2001 ушанаванне Янавай крыніцы ў в. Бабруйшчына

2001 ушанаванне Янавай крыніцы ў в. Бабруйшчына

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie