У ліпені 2002 г. была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач) на тэрыторыі Ушацкага і Глыбоцкага раёнаў.

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Андрэйчыкі, Астапаўшчына, Бараўляны, Белюкоўшчына, Бычкі, Воцькавічы, Гразі, Забалоцьце, Зароўе, Капылоўшчына, Кляпцы, Кублічы, Лісічына, Масьцішча, Пруды, Селішча, Скачыхі, Слабодка, Слабодка Гушчынская, Смалякі, Сорзава, Судзілавічы, Чамярычына, Чарапоўшчына, Шахнаўцы Ушацкага р-на; Івесь, Хралы, Шо Глыбоцкага р-на.

2002 экспедыцыя ў Кублічы

2002 Чарапоўшчына

2002 Селішча

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніца Ільінка, “Галодны могільнік” ля в. Кублічы, паданні пра курганныя пахаванні), звесткі пра уяўленні і вераванні, народную медыцыну, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

2002 экспедыцыя ў Кублічы

2002 успаміны мясцовага насельніцтва

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2002 г.

Палявое даследаванне праведзена ў вв. Званае, Цінаўка, Янчыкава Полацкага р-на з мэтай выяўленя і фіксацыі аб’ектаў сакральнай (легендарнай) геаграфіі. Зафіксаваны фальклорныя наратывы пра Дзявочы калодзеж, які меў культавы статус і быў шанаваны мясцовым насельніцтвам да 1960-70-х гг. Запісана паданне пра Янчыкаўскі гарадок (гарадзішча жалезнага веку), з якім звязаны сюжэт пра храм, што праваліўся пад зямлю за чалавечыя грахі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie