У ліпені 2005 г. на тэрыторыі Шумілінскага р-на была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Амбросавічы, Башні, Бокішава, Войлавічы, Гарадно, Каўлякі, Курылаўшчына, Куціна, Лажок, Лескавічы, Лялюгі, Маркава, Непароты, Палячкі, Полцева, Пятніцкае, Рускі, Саладухі Пушчавыя, Сосьніна, Стралкі, Улазавічы, Чарнецкае.

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па актуальным стане знахарскіх практык у рэгіёне, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавыя крыніцы ля вв. Пятніцкае і Пабеда), звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

2005 Этнаграфічная экспедыцыя

Стацыянарная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, жнівень 2005 г.

Экспедыцыя праведзена ў зоне беларуска-рускага памежжа: вв. Бржэзова, Дубраўка  (Смаленск.вобл), Засігава, Куляціна, Макаранкі, Якубаўшчына, Яськаўшчына Лёзненскага р-на. Зафіксаваны фальклорны матэрыял па каляндарнай і сямейнай абраднасці, этнакультурных асаблівасцях латышскіх каланістаў, сакральнай і легендарнай геаграфіі мікрарэгіёна, народнай медыцыне і знахарстве, вуснай гісторыі ІІ Сусветнай вайны.

Маршрутная экспедыцыя, красавік 2005 г.

Праведзена ў вв. Заскаркі, Варонічы, Мураўшчына, Шэндзялы. Зафіксаваны вялікі аб’ём абрадавага песеннага фальклору, інфармацыя па народнай медыцыне і знахарствеі звесткі па сакральнай геаграфіі (культавая крыніца ля в. Шэндзялы і легенда пра капліцу, якая правалілась пад зямлю)

2005 Маршрутная экспедыцыя: Мураўшчына

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2005 г.

Палявое даследаванне праведзена ў вв. Арлея, Вял.Сітна, Мал. Сітна, Труды, Уладзіміраўка Полацкага р-на. Запісаны легенды пра Бяздоннае возера (сюжэт пра храм, які праваліўся), выяўлена культавая крыніца ля в. Труды, зафіксавана інфармацыя па народнай медыцыне і знахарству, каляндарнай абраднасці рэгіёна.

2005 Маршрутная экспедыцыя

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2005 г.

Палявое даследаванне праведзена ў вв. Войтава, Даражылава, Дзёрнавічы, Жукі, Пяскаватка Верхнядзвінскага р-на. Зафіксаваны абшырны матэрыял па народнай медыцыне, фітатэрапіі і знахарстве, а таксама звесткі па сакральнай і легендарнай геаграфіі (Французская гара ля в. Войтава, Святое возера ля в. Дзёрнавічы).

2005 Маршрутная экспедыцыя

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie