У ліпені 2006 г. на тэрыторыі Полацкага і Ўшацкага р-наў была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: Бабынічы, Баярова, Будзькаўшчына, Быстрыца, Бярэзінец, Вуглы, Вуглы Ухвішчанскія, Жураўна, Падазер’е, Паметнікі, Саланевічы, Саланец, Сушына, Ухвішча Полацкага р-на; Загуззе, Матырына, Селішча Ушацкага р-на.

2006 Этнаграфічная экспедыцыя

2006 Этнаграфічная экспедыцыя. Жураўна

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па народнай медыцыне і знахарстве, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавыя крыніцы ля вв. Матырына і Вуглы Ухвішчанскія), звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

2006 Жураўна: культавая крыніца

2006 экспедыцыя на тэрыторыі Полацкага і Ўшацкага р-наў

2006 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны насельніцтва

Стацыянарная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, жнівень 2006 г.

Экспедыцыя праведзена на тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага р-наў. Даследаванне ахапіла наступныя населеныя пункты: вв. Вашкова, Вял. Дольцы, Завозер’е, Звонь, Ільлюшына, Казімірова, Качаны, Мал. Дольцы, Стайкі, Старынкі, Царкавішча Ушацкага р-на, Мядзведзеўка, Пышна Лепельскага р-на, Асецішча, Слабада, Федаркі Докшыцкага р-на.

Зафіксаваны матэрыял па гендэрных аспектах чарадзейства ў народнай культуры, знахарскіх практыках і фітатэрапіі, каляндарнай і сямейнай абраднасці, сакральнай і легендарнай геаграфіі, вуснай гісторыі ІІ Сусветнай вайны.

2006 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны насельніцтва

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie