У ліпені 2009 г. на тэрыторыі Докшыцкага р-на была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.С. Філіпенка).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Бірулі, Валкалата, Гаражанка, Дзедзіна, Камайск, Несцераўшчына, Порплішча, Рачныя, Стараселле, Старына, Сценка, Тумілавічы, Успенцы, Чарнічкі-1, Чарнічкі-2, Чэчукі, Шалашы Докшыцкага р-на; в. Мсціж Барысаўскага р-на.

2009 Этнаграфічная экспедыцыя

2009 экспедыцыя на тэрыторыі Докшыцкага р-на

2009 экспедыцыя на тэрыторыі Докшыцкага р-на

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі, тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2009 Этнаграфічная экспедыцыя

2009 успаміны мясцовага насельніцтва

2009 Этнаграфічная экспедыцыя

Маршрутная экспедыцыя, студзень 2009 г.

Праведзена ў вв. Залессе, Лоўжа, Пабеда Шумілінскага р-на з мэтай вывучэння актуальнага стану культавай крыніцы ў в. Лоўжа і практык яе ўшанавання мясцовым насельніцтвам, зафіксавана інфармацыя па пахавальна-памінальных традыцыях.

2009 Маршрутная экспедыцыя, Лоўжа

Маршрутная экспедыцыя, жнівень 2009 г.

Праведзена ў Расонскім раёне, ахапіла наступныя населеныя пункты: вв. Азёрная, Забор’е, Забор’е (2), Клясціцы, Кульнёва, Перавоз, Янкавічы.

Зафіксаваны значны матэрыял па сакральнай і легендарнай геаграфіі рэгіёна (Гара Царкавішча ля в. Перавоз, культавы Марозаў ключ ля в. Забор’е), актуальным знахарскім практыкам, абрадам каляндарнага і сямейнага цыклаў, народнай дэманалогіі, народнай медыцыне і знахарству, вуснай гісторыі ХХ ст.

Маршрутныя экспедыцыі, восень 2009 г.

Праведзены ў вв. Барсукі, Горкі, Луначарскае, Нурава Верхнядзвінскага р-на, вв. Осцевічы, Ульшына, Шарагі Мёрскага р-на. Зафіксаваны матэрыялы па пахавальна-памінальнай традыцыі і этнічных групах рэгіёна.

2009 Этнаграфічная экспедыцыя

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie