У ліпені 2010 г. на тэрыторыі Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў была праведзена стацыянарная археолага-этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.Я. Аўсейчык).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Вострава, Івесь, Рускі Завулак, Хралы, Шо Глыбоцкага р-на, Зерчаніцы, Кублічы Ушацкага р-на.

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі, тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд міжваеннай гісторыі 1921-1939 гг., нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

Археалагічныя даследаванні праводзіліся на познесярэднявечных могілках ля в. Івесь

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie