У ліпені 2011 г. на тэрыторыі Докшыцкага р-на была праведзена стацыянарная археолага-этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.Я. Аўсейчык).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Беразіно, Вуглы, Гліннае, Замасточча, Замошша, Таргуны, Чарніца, Чарніца (ІІ), Чарнічка (І), Чарнічка (ІІ), Шалагіры.

2011 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі, тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд міжваеннай гісторыі 1921-1939 гг., часы нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2011 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя: мясцовыя жыхары

Маршрутная экспедыцыя, чэрвень 2011 г.

Праведзена ў г. Гарадок і вёсках Гарадоцкага р-на: Верамееўка, Езярышча, Маскаляняты, Прудок. У выніку даследаванняў зафіксаваны матэрыял па народнай медыцыне і знахарству, сакральнай і легендарнай геаграфіі, народнай дэманалогіі і вуснай гісторыі ХХ ст.  

2011 Маршрутная экспедыцыя, Гарадок

2011 Маршрутная экспедыцыя, Гарадок

2011 Маршрутная экспедыцыя, Гарадок

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie