У ліпені 2014 г. на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.Я. Аўсейчык).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Астроўна, Бардашы, Беркава, Будзілава, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Вялікія Галыні, Гарадзец, Гняздзілава, Доброва, Дышкова, Жауры, Забелле, Задарожжа, Засенкі, Засор’е, Застарынне, Ліхошына, Малыя Паўлавічы, Падакі, Панкратава, Светагорава, Сініцы, Сіняны, Соржыца, Холм, Чарнагосце.

2014 Этнаграфічная экспедыцыя на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на

2014 экспедыцыя на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на

2014 Этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніца і камень-следавік ля в. Астроўна, Святое возера ля в. Падакі), тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2014 Этнаграфічная экспедыцыя: мясцовыя жыхары

2014 камень-следавік ля в. Астроўна

2014 экспедыцыя на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на

2014 успаміны мясцовага насельніцтва

2014 Этнаграфічная экспедыцыя

Маршрутная экспедыцыя, жнівень 2014 г., сумесна з цэнтрам іудаікі “Сэфер”

Праведзена на тэрыторыі Лепельскага р-на. Даследаваннямі былі ахоплены наступныя вёскі: Бароўка, Бяседы, Верабкі, Вілы, Вял. Поўсвіж, Дворышча, Казлы, Свядзіца, Слабодка, Чарнаручча, Юшкі. Зафіксаваны значны матэрыял па гісторыі і культуры яўрэйскай этнічнай групы на Лепельшчыне, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі рэгіёна (культавыя крыніцы ля вв. Бароўка і Бяседы, Святы камень ля в. Вял. Поўсвіж, паданні пра азёры Вял. і Мал. Гагол), пахавальна-памінальнай традыцыі, народнай медыцыне і знахарстве, вуснай гісторыі ХХ ст.

2014 Маршрутная экспедыцыя

2014 Маршрутная экспедыцыя

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie