У ліпені 2015 г. на тэрыторыі Лёзненскага і Руднянскага (РФ) раёнаў была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.Я. Аўсейчык, У. А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Бабінавічы, Веляшковічы, Грабенікі, Дабрамыслі, Міхалінава Лёзненскага р-на, вв. Баркова, Мікуліна, Панізоўе, Селічкі, Узгоркі Руднянскага р-на Смаленскай вобл.

2015 Этнаграфічная экспедыцыя

2015 экспедыцыя на тэрыторыі Лёзненскага і Руднянскага раёнаў

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (Святое возера ля в. Сцепаненкі, культавая крыніца ў вв. Дабрамыслі, Мікуліна), тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2015 Этнаграфічная экспедыцыя: культавая крыніца

2015 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

2015 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

2015 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie