У ліпені 2019 г. на тэрыторыі Мёрскага і Полацкага раёнаў была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік А.В. Сумко).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Бухалава, Бычыншчына, Горкі, Дзісна, Завуцце, Іванькі, Іст, Клімяты, Курылавічы, Манякова, Мікалаёва, Навінцы, Осцевічы, Парадні, Пякоціна, Туркова, Цвеціна, Цімошкава, Шарагі, Язна Мёрскага р-на, вв. Астроўшчына, Мышчына, Палюдавічы, Шпакоўшчына Полацкага р-на, в. Нурава Верхнядзвінскага р-на.

2019 Этнаграфічная экспедыцыя

2019 экспедыцыя на тэрыторыі Мёрскага і Полацкага раёнаў

2019 Этнаграфічная экспедыцыя на тэрыторыі Мёрскага і Полацкага раёнаў

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі, тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, культуру жыццязабеспячэння, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра міжваенны перыяд 1921-1939 гг., феномен савецка-польскай мяжы ў жыцці мясцовай супольнасці, перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2019 Матэрыялы экспедыцыі

2019 Этнаграфічная экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

2019 Этнаграфічная экспедыцыя

2019 экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

Маршрутная экспедыцыя, май 2019 г.

Праведзена ў вв. Доўгае, Зябкі, Ломашы, Празарокі, Глыбоцкага р-на, в. Махірова Полацкага р-на, вв. Галоўчыцы, Янкавічы Расонскага р-на. Зафіксаваны матэрыялы па культуры жыццязабеспячэння ў ваенны і пасляваенны перыяд, народнай медыцыне і знахарству, калгаснай рэчаіснасці і вуснай гісторыі ХХ ст.

2019 экспедыцыя: успаміны мясцовага насельніцтва

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie