Агульная інфармацыя

Інтэлектуальны клуб «Рубон»

Клуб інтэлектуальных гульняў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Рубон» існуе з 1994 года. За гэты час ён прайшоў шлях ад невялікай групы па інтарэсах да паўнавартаснага інтэлектуальнага клуба з уласнымі традыцыямі. Усіх нас аб’ядноўвае агульная справа – гульня, хоць дакладней будзе сказаць гульні.
Асноўныя мерапрыемствы клуба:
  • Адкрыты чэмпіянат ПДУ па «Што? Дзе? Калі?»
  • Турнір для першакурснікаў «Дэбют»
  • Міжнародныя сінхронныя турніры АУСЧ, «Балтыйскі бераг» і іншыя
  • Турніры па брэйн-рынгу
  • Турніры па індывідуальнай Сваёй гульні
  • Турніры па гульні Эрудыт-квартэт
  • Розныя віктарыны
  • Турніры на адкрытым паветры («Летні кубак»)
  • Тэматычныя і забаўляльныя турніры
У нас адчыненыя дзверы для камандаў усіх узростаў::
  • школьных,
  • студэнцкіх,
  • дарослых.
Лепшыя каманды бяруць удзел у выязных турнірах пад эгідай Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў (blik.by), дыстанцыйных турнірах пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі інтэлектуальных клубаў і рэгулярна займаюць прызавыя месцы.
Павел Сяргеевіч Доўгі
Павел Сяргеевіч
Доўгі
Кіраўнік інтэлектуальнага клуба «Рубон»
Тэлефон: +375 214 50 58 30,
+375 33 307 46 55
Адрас: вул. Блахіна, 30,
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
E-mail:

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie