Агульная інфармацыя

Клуб музычнага развіцця «Эвтерпа»

profkom studentov
Імкнучыся далучыць студэнтаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта да шэдэўраў сусветнай музычнай класікі, на сцэну ПДУ запрашаюцца лепшыя выканаўцы. Гэта самыя розныя музычныя калектывы: ад вялікага сімфанічнага аркестра «Маладая Беларусь» да калектыву джазавай музыкі «Полок-anima-квартет»; ад акадэмічнага гучання беларускіх народных песень у выкананні славутай Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы імя Р. Шырмы да архаічнага сьпеву нашага «Княжыча». А яшчэ сольныя канцэрты майстроў, якія па-майстэрску валодаюць музычнымі інструментамі, маюць непаўторны голас... Слухачы захапляліся непаўторным талентам сольных выканаўцаў. Сярод іх былі піяністы: І.Алоўнікаў, Т.Старчанка, А.Паначэўны; скрыпачы В.Зяленін, Т.Талстых, К.Шараў (клавесін), В.Гарноўская (віяланчэль); вакалісты Т.Сапегіна (мецца-сапрана), Г.Паўлёнак, Л.Кажарскі, В.Буры, А.Шылава, В.Громаў.
Алена Навумаўна валодае вялікім сцэнічным досведам, шырокімі ведамі ў мастацтвазнаўстве. Яркая эмацыйная мова і цікавы паток інфармацыі дазваляюць ёй наладзіць кантакт з любой аўдыторыяй. Абудзіць у слухачоў цікавасць да сур’ёзнай музыцы. Галоўная задача клуба – паляпшэнне музычнага густу маладога пакалення праз «жывыя» музычныя ўражанні, а таксама стварэнне ўмоваў для творчай рэалізацыі. Характэрныя рысы ўсіх канцэртаў, якія праводзяцца клубам, – сукупнасць музычнага дзеяння і каментара да яго. Прасвятленне пачуццяў, душэўную дабрыню, адухаўленне адчувалі тыя, хто быў на канцэрце ў актавай зале ПДУ.
У 2010 годзе запушчаны праект пад назвай «Ланч-канцэрт». Пачатак канцэртаў прымеркавалі да Міжнароднага дня музыкі. Кожную сераду з 11.45 да 12.15 у фае Новага корпуса ПДУ можна атрымаць асалоду ад класічнай музыкі і перакусіць гарбатай з булачкай. Гэта адзін з лепшых спосабаў папулярызацыі класічнай музыкі.
Васільева Алена Навумаўна
Васільева
Алена Навумаўна
Кіраўнік клуба музычнага развіцця «Эвтерпа»
Тэлефон: +375 33 610 90 62
Адрас: вул. Блахіна, 30, актавая зала
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie