Рэпетыцыйнае тэставанне

УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе праводзіць тры этапы рэпетыцыйнага тэставання (РТ) па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, геаграфія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), грамадазнаўства.

Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца ў тры этапы:

  • 1 этап – кастрычнік – снежань 2023 г.
  • 2 этап – студзень – люты 2024 г.
  • 3 этап – сакавік – красавік 2024 г.

Пералік устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, на базе якіх можна прайсці рэпетыцыйнае тэставанне, змесцаваны на сайце РІКВ.

У ходзе тэставання Вы зможаце:

  • азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў;
  • праверыць узровень ведаў на дадзеным этапе па выбраных вучэбных прадметах;
  • намеціць шляхі больш эфектыўнай падрыхтоўкі да іспытаў і ліквідацыі прабелаў у ведах па раней вывучаным матэрыяле;
  • набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў;
  • псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных іспытаў;
  • вызначыцца ў выбары ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (УССА) для атрымання профільнай адукацыі.

Рэпетыцыйнае тэставанне будзе праводзіцца па матэрыялах, прадстаўленых УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў». Апрацоўка бланкаў адказаў і разлік вынікаў будзе ажыццяўляцца па тэхналогіі цэнтралізаванага тэставання.

Звяртаем Вашу ўвагу, што для зручнасці рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэставанні і забеспячэнні магчымасці аператыўнага вырашэння пытанняў, што ўзнікаюць падчас рэгістрацыі, праходжання і інфармавання пра вынікі рэпетыцыйнага тэставання, РІКВ уведзена ў працу адзіная сістэма рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэставання.

Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў РТ, удзельнік павінен:

  • зайсці ў свой асабісты кабінет на сайце РІКВ, выкарыстоўваючы ўкладку «РТ, рэгістрацыя», азначыўшы серыю і нумар дакумента, што сведчыць асобу, ці сведчанні пра народзіны, і пароль.
    Калі тэставаны рэгіструецца для праходжання рэпетыцыйнага тэставання ўпершыню, ён павінен стварыць свой асабісты кабінет удзельніка рэпетыцыйнага тэставання на сайце РІКВ, выкарыстоўваючы ўкладку «РТ, рэгістрацыя».
  • в личном кабинете участника репетиционного тестирования сделать заявку на участие в сеансе (сеансах) репетиционного тестирования, выбрав пункт проведения тестирования, дату и время проведения тестирования, учебный предмет и язык представления теста.
  • оплатить участие в репетиционном тестировании, используя номер лицевого счета, присвоенный участнику в момент создания личного кабинета на сайте РИКЗ.

Працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў РТ лічыцца завершаным толькі пасля здзяйснення Вамі аплаты. Падрабязней пра аплату глядзіце на ўкладцы «Аплата РТ».

Па сканчэнню рэгістрацыі трэба надрукаваць з сістэмы пропуск(-а) на кожны сеанс тэставання, на які Вы зарэгістраваліся. У выпадку адсутнасці аб'ектыўнай магчымасці надрукаваць пропуск, запішыце і вазьміце з сабой на тэставанне нумар рэгістрацыі, паказаны на Вашым пропуску.

Калі вы праходзіце тэставанне ў пункце тэставання, вам патрэбна ў дзень правядзення з'явіцца ў пункт тэставання, маючы пры сабе: асабісты дакумент (пашпарт, дазвол на жыхарства, пасведчанне ўцекача), ці сведчанне пра народзіны, надрукаваны пропуск, гелевую (капілярную) ручку з чарнілам чорнага колеру, калькулятар (пры праходжанні тэставання па фізіцы і хіміі).

Информацию о результатах репетиционного тестирования участники смогут получить на сайте РИКЗ исключительно в личном кабинете участника тестирования. Пасля завяршэння этапу рэпетыцыйнага тэставання абітурыенты на сайце РІКВ таксама па асабістым кодзе ўдзельніка тэставання змогуць атрымаць рашэнне заданняў тэста для правядзення работы над памылкамі.