Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

1. Агульныя палажэнні

1.1. Пропуск для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (далей – ЦТ) лічыцца зарэгістраваным, калі на ім маецца пячатка ўстановы, вызначанай пунктам правядзення ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і рэгістрацыйны нумар. У выпадку страты пропуска выдаецца дублікат.

1.2. Абітурыент МАЕ ПРАВА:

  • зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ не больш чым па чатырох вучэбных прадметах;
  • здаць пропуск або абмяняць яго на пропуск па іншым навучальным прадмеце да заканчэння тэрміну рэгістрацыі;
  • карыстацца толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы калькулятарам без функцыі праграмавання, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі, мае выключна аднарадковы лічбавы дысплей (які не адлюстраўвае графічную інфармацыю) і здольны ажыццяўляць асноўныя арыфметычныя дзеянні (складанне, адыманне, памнажэне, дзяленне, узвядзенне ў ступень, вылічэнне квадратнага кораня);
  • рабіць заўвагі (у ходзе ЦТ) па змесце тэстаў.

1.3. Абітурыент, які не прыйшоў на ЦТ па паважлівых прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць удзелу ў ЦТ і пацверджаныя дакументальна), праходзіць яго ў рэзервовы дзень (6, 8, 10 ліпеня), загадзя перарэгістраваўшыся ў перыяд з 30 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 г. у адным з пунктаў, якія забяспечваюць рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

1.4. Абітурыент прыбывае ў пункт тэсціавання не пазней чым за 30 хвілінаў да пачатку ЦТ, маючы пры сабе зарэгістраваны пропуск, дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, якi пацвярджае асобу), асадку (гелевую або капілярную) з атрамантам чорнага колеру, калькулятар (толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі).

Абітурыент, які прыбыў на ЦТ пасля распакоўкі пакета з педагагічнымі тэстамі, у аўдыторыю не дапускаецца.

Пры атрыманні экзаменацыйных матэрыялаў абітурыент абавязаны пераканацца ў адпаведнасці нумара варыянта бланка адказаў нумару варыянта педагагічнага тэсту. Абітурыент забяспечвае захаванасць экзаменацыйных матэрыялаў з моманту атрымання да перадачы арганізатарам.

1.5. Абітурыенту ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

  • праносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца ЦТ, любыя прадметы і дакументы, акрамя дакумента, які пацвярджае асобу, пропуска, асадкі (гелевай або капілярнай) з атрамантам чорнага колеру;
  • фальсіфікаваць дадзеныя пры рэгістрацыі бланка адказаў;
  • мяняцца месцамі, выкарыстоўваць дапамогу іншых асобаў пры выкананні тэставых заданняў.

Абітурыент, які парушае патрабаванні, адхіляецца ад удзелу ў ЦТ па дадзеным вучэбным прадмеце.

2. Правілы запаўнення бланка адказаў

2.1. Інфармацыя, занесеная ў бланк адказаў, апрацоўваецца ЭВМ аўтаматычна, таму пры запаўненні бланка адказаў неабходна дакладна выконваць устаноўлены парадак.

2.2. Інфармацыя ў бланк адказаў упісваецца толькі ў спецыяльна вызначаныя палі. Кожнае поле бланка адказаў запаўняецца пачынаючы з першай клетачкі. Тыя клетачкі поля, што засталіся вольнымі, запаўняць не трэба. Не рабіце прочыркаў.

2.3. Лічбы і літары ўпісваюцца ў палі бланка адказаў у адпаведнасці з узорамі напісання сімвалаў, размешчанымі ў верхняй частцы бланка адказаў або інструкцыі да тэсту.

2.4. Бланк адказаў запаўняецца толькі чорным атрамантам.

2.5. Прозвішча, імя, імя па бацьку ўпісваюцца згодна з дакументам, які пацвярджае асобу, на той мове (беларускай або рускай), на якой абітурыент зарэгістраваўся. Подпіс абітурыента не павінны выходзіць за лініі абмежавальнай рамкі.

2.6. Нельга выпраўляць пазнаку графічным спосабам (заштрыхоўваць), замазваць карэктарам.

2.7. Вобласць адказаў на заданні часткі А складаецца з гарызантальнага шэрагу нумароў заданняў тэста. Пад кожным нумарам задання размешчаны вертыкальны слупок з пяці клетачак. Для ўнясення адказу, які абітурыент лічыць правільным, пад нумарам задання ён павінен паставіць пазнаку ў тую клетачку, нумар якой адпавядае нумару выбранага ім адказу. Пры запаўненні вобласці адказаў на заданні часткі А варта строга выконваць інструкцыі, прыведзеныя ў тэсце (да ўсіх заданняў, групы або асобных заданняў).

Адказы на заданні часткі В запісваюць справа ад нумара тэставага задання ў вобласці адказаў, прызначанай для кароткіх адказаў на тэставыя заданні.

Адказ даецца толькі ў кароткай форме (слова, словазлучэнне або цэлы лік). Кожная лічба, літара або знак мінус (калі лік адмоўны) запісваецца ў асобную клетачку.

Адказ, які складаецца з двух словаў, пішацца разам, без злучка, прабелу або іншага раздзяляльнага знака. Калі літараў у такім слове будзе больш, чым клетачак у полі адказу, то другую частку слова можна пісаць шчыльней, з меншай адлегласцю паміж літарамі (не прытрымліваючыся клетачак). Слова трэба пісаць цалкам.

Адказ (слова або словазлучэнне) даецца ў форме (род, лік, склон), якая вызначаецца ўмовай тэставага задання, і на мове, выбранай для здачы іспыту. Арфаграфічныя памылкі ў адказе недапушчальныя.

Лікавы адказ у выглядзе дробу акругляецца да цэлага ліку па правілах матэматычнага акруглення.

Забараняецца запісваць адказ у выглядзе матэматычнай формулы або выразу, паказваць назвы адзінак вымярэння (градусы, адсоткі, метры, тоны і інш.), даваць загалоўкі або каментарыі да ліку.

Забараняецца выкарыстоўваць экзаменацыйныя матэрыялы для працоўных запісаў.

Недапушчальна выкарыстанне ненарматыўнай лексікі і іншае наўмыснае парушэнне ўстаноўленага парадку запаўнення бланка адказаў.

2.8. Адмена памылковых пазнакаў выконваецца ў палях “Адмена памылковых пазнакаў”. Для адмены памылковага адказу і запісу неабходна адмяніць пазнаку памылковага адказу і паставіць іншую пазнаку ў патрэбнай клетачцы, адпаведнай дадзеным задання. Адмена адной пазнакі ажыццяўляецца запаўненнем аднаго поля ў вобласці “Адмена памылковых пазнакаў”. У полі “Пытанне” указваецца нумар задання з памылкова абраным адказам, затым у полі “Пазнака” паказваецца парадкавы нумар памылкова пастаўленай пазнакі. Калі для запісу нумары задання патрэбная толькі адна лічба, то другая клетачка поля “Пытанне” застаецца пустой. Для аднаго задання можна адмяніць некалькі памылковых пазнакаў, выкарыстоўваючы для адмены кожнай пазнакі новае поле. Адмяніць можна не больш за шэсць памылковых пазнакаў ва ўсіх заданнях часткі А. Таму ставіць пазнаку трэба толькі пасля канчатковага выбару правільнага адказу ў заданні.

Замена памылковых кароткіх адказаў у заданнях часткі В і ўказанне правільнага адказу выконваецца ў адпаведным полі. Для замены памылковага адказу неабходна ўказаць нумар няправільна выкананага задання і запісаць правільны адказ. Замяніць можна не больш за два памылковыя адказы.

2.9. Пры здачы запоўненага бланка адказаў і іншых экзаменацыйных матэрыялаў абітурыент прад’яўляе асобе, якая забяспечвае правядзенне ЦТ у аўдыторыі, свой пропуск, на якім ставіцца адзнака “Цэнтралізаванае тэсціраванне прайшоў (-ла)”.

3. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання

3.1. Прэтэнзіі да вынікаў ЦТ па прычыне парушэння абітурыентам парадку запаўнення бланка адказаў не разглядаюцца.

3.2. Інфармацыю пра вынікі ЦТ можна атрымаць на старонцы УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” па адрасе: www.rikc.by

УА РІКВ забяспечвае аператыўнае інфармаванне пра вынікі ЦТ з дапамогай мабільнай сувязі з выкарыстаннем SMS-запытаў на нумар 5050. Паслуга рэалізавана ў выглядзе інтэрактыўнага сэрвісу SMS-падпіскі і даступная для абанентаў VELCOM, MTC, DIALLOG, LIFE. Дадзеная паслуга платная.

3.3 Сертыфікат выдаецца толькі ў абмен на зарэгістраваны пропуск з адзнакай “Цэнтралізаванае тэсціраванне прайшоў (-ла)” пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае асобу, з якім абітурыент праходзіў ЦТ і нумар якога будзе паказаны ў сертыфікаце.

3.4 У выпадку выкарыстання ненарматыўнай лексікі і іншага наўмыснага парушэння ўстаноўленага парадку запаўнення абітурыентам бланка адказаў на падставе рашэння камісіі РІКВ дадзеныя бланкі адказаў не падлягаюць апрацоўцы. Абітурыентам, якія дапусцілі гэты від парушэння, сертыфікат не выдаецца.

Зычым поспехаў!