Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2008 года № 565 “Аб спагнанні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” устаноўленая плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў памеры 0,1 базавай велічыні за адзін навучальны прадмет.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2008 года № 565 вызначаныя катэгорыі грамадзянаў, з якіх не спаганяецца плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні:

  • з ліку дзяцей-сіротаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобаў з ліку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, асобаў, хворых на анкалагічныя захворванні або хварэюць на сухоты;
  • інвалідаў I і II групы, акрамя асобаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку іх супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва;
  • з сем’яў вайскоўцаў альбо сем’яў рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях у складзе савецкіх войскаў, асобаў начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спрвааў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні вайсковага або службовага абавязку (службовых абавязкаў) у Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама тых, хто памёр ў вынiку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў;
  • з сем’яў вайскоўцаў, асобаў начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама тых, хто памерлі або сталі iнвалiдамi ў перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы;
  • з сем’яў, у якіх выхоўваецца трое і больш непаўналетніх дзяцей.

Абітурыенты, з якіх не спаганяецца плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыента ў цэнтралізаваным тэсціраванні, пры падачы заявы падаюць:

  • ксеракопіі адзінага білета або iншых дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць статусу дзяцей-сіротаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з лiку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў – для дзяцей-сіротаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама для асобаў з ліку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • ксеракопію пасведчання інваліда – для інвалідаў I, II групы або дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў;
  • ксеракопію пасведчання аб праве на льготы (даведкі аб праве на льготы для дзяцей) або ксеракопію пасведчання інваліда аб праве на льготы – для асобаў з сем’яў вайскоўцаў або сем’яў рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях у складзе савецкіх войскаў, асобаў начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні вайсковага або службовага абавязку (службовых абавязкаў) у Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама тых, хто памёр у выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў;
  • ксеракопію пасведчання аб праве на льготы (даведкі аб праве на льготы для дзяцей) або ксеракопію пасведчання інваліда аб праве на льготы – для асобаў з сем’яў вайскоўцаў, асоб начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама тых, хто памерлі або сталi iнвалiдамi ў перыяд праходжання ваеннай службы з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы);
  • выпіску з медыцынскіх дакументаў – для асобаў, якія маюць анкалагічныя захворванні або хварэюць на сухоты;
  • даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і – для асобаў з сем’яў, у якіх выхоўваецца трое і больш непаўналетніх дзяцей.

Для зверкі ксеракопій дакументаў, указаных у частцы трэцяй гэтага пункта, прад’яўляюцца іх арыгіналы.