Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

У адпаведнасці з п. 12 Палажэння абітурыенты з ліку замежных грамадзянаў, асобаў без грамадзянства і грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаваў, могуць накіроўваць у пункт рэгістрацыі копію дакумента, які пацвярджае асобу, і заяву па пошце.

doc small Форма заявы

Таксама неабходна даслаць па пошце ксеракопію старонак пашпарта з фатаграфіяй і прапіскай.

Аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ можна па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь. Для гэтага неабходна:

  • звярнуцца ў пункт рэгістрацыі не пазней чым за адзін дзень да пачатку тэсціравання па вучэбным прадмеце;
  • атрымаць асабісты рахунак.

Пры атрыманні пропуску (-аў) для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання абітурыент прад’яўляе арыгінал дакумента, які пацвярджае асобу.