Пра праграму
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-31 80 20 “Прыкладная фiзiка” дазваляе сфармаваць глыбокія веды ў галіне фізічных з’яваў, на якіх заснаваныя дзеянні асноўных тыпаў вакуумных, плазменных і цвёрдацельных электронных прыладаў, прыбораў ЗВЧ, электронна- і іоннапрамянёвых прыладаў, прыладаў сілавой электронікі.
Шырата прымянення прыладаў падобнага тыпу на высокатэхналагічных прамысловых прадпрыемствах і атрыманыя ў рамках праграмы веды пра іх канструкцыю, прынцып дзеяння, асноўныя характарыстыкі і спосабы іх вырабу істотна павышаюць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы. Знаёмства з найноўшымі тэхнічнымі распрацоўкамі і эксперыменты на сучасным абсталяванні будуць садзейнічаць поспеху і ў выпадку далейшай навукова-даследчай, выкладчыцкай або камерцыйнай дзейнасці.
Выпускнікі атрымліваюць запатрабаваную спецыяльнасць і маюць выдатныя перспектывы кар’ернага росту.
Адукацыйны стандарт праграмы (спецыяльнасці)