Пра праграму
Падрыхтоўка па накірунку “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна” прадугледжвае паглыбленне азнаямленне з тэорыяй і практыкай сучасных сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, а таксама сістэмамі ачысткі вентыляцыйных выкідаў.
Праграма прадугледжвае правядзенне ўласнага даследавання кожным магістрантам па адной з актуальных тэмаў па галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Магістранты атрымліваюць дадатковыя веды, уменні і навыкі ў галіне газазабеспячэння, цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра і аховы паветранага басейна. Прапанаваныя для вывучэння дысцыпліны дапамогуць як у навуковых даследаваннях, гэтак і ў далейшай прафесійнай дзейнасці.
Адукацыйны стандарты праграмы (спецыяльнасці)
Профіль адукацыі: Тэхніка і тэхналогіі
Напрамак адукацыі: Будаўніцтва
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр тэхнічных навук
Кафедра, якая выпускае: кафедра цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі
Выпускнікі могуць працаваць
- у будаўнічых, праектных і спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацыях па будаўніцтве і мантажы сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра ад прамысловых забруджванняў, жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў;
- у арганізацыях па наладцы, эксплуатацыі, рамонце і рэканструкцыі сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра, а таксама ўстановак, якія генеруюць цеплыню і выкарыстоўваюць цеплыню і газ;
- у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на прадпрыемствах паліўна-энергетычнага комплексу;
- у інжынірынгавых кампаніях.