Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

1. Заява на імя рэктара (Дадатак 1.1 – для дзённай/завочнай формы, Дадатак 1.2 – для суіскальнікаў).

2. Асабісты лісток па ўліку кадраў (можна ўзяць у аддзеле аспірантуры ці аддзеле кадраў).

3. Аўтабіяграфія (Дадатак 2).

4. Копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпіскі да яго з залікова-экзаменацыйнай ведамасці альбо копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне адукацыі, эквівалентнай I ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплінаў і атрыманых па іх адзнакаў (балаў).

5. Копіі дыплома магістра і выпіскі да яго з залікова-экзаменацыйнай ведамасці альбо копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне адукацыі, эквівалентнай II ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплінаў і атрыманых па іх адзнакаў (балаў) (для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь – пры наяўнасці).

6. Копія пасведчання аб здачы кандыдацкіх залікаў (дыферэнцыраваных залікаў) і кандыдацкіх іспытаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі).

7. Рэкамендацыя вучонага савета (савета) або факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у год атрымання вышэйшай адукацыі ў дадзенай установе вышэйшай адукацыі) або копія працоўнай кніжкі, або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць стаж працы (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык”). (Дадатак 3)

8. Заяўка арганізацыі – замоўцы кадраў (пры наяўнасці).

9. Спіс і копіі апублікаваных навуковых працаў, а пры іх адсутнасці – навуковы рэферат па профілі абранай спецыяльнасці (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык”).

10. Дакументы, якія пацвярджаюць удзел у выкананні навукова-даследчых і інавацыйных праектаў, копіі матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з’ездах, сімпозіумах і іншых падобных мерапрыемствах (пры наяўнасці).

11. Заключэнне навуковага семінара лабараторыі (паседжання кафедры) аб актуальнасці тэмы, якасці і аб’ёме самастойна выкананых даследаванняў па тэме дысертацыі, якая рыхтуецца (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у форме суіскальніцтва).

12. Спіс і копіі апублікаваных навуковых працаў, патэнтаў, спіс справаздачаў па навукова-даследчай працы, у якіх з’яўляўся выканаўцам (кіраўніком). Асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых працаў, вынаходстваў і патэнтаў, прадстаўляюць навуковыя даклады (рэфераты) па абранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю.

13. Пратакол вынікаў сумоўя з загадчыкам кафедры, меркаваным навуковым кіраўніком. (Дадатак 4)

14. Медыцынская даведка.

15. Копія пашпарта (старонкі 1, 31, 32, 33 і старонка з прапіскай).

16. Дакументы, якія даюць пераважнае права для залічэння ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” (пры наяўнасці).

17. Тры фатаграфіі памерам 4x6 см (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у форме суіскальніцтва, і асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў форме суіскальніцтва ў мэтах здачы кандыдацкіх іспытаў і кандыдацкіх залікаў (дыферэнцыраваных залікаў) па агульнаадукацыйных дысцыплінах, – 2 фатаграфіі).

Дакумент, які пацвярджае асобу, і арыгіналы дакументаў аб адукацыі прад’яўляюцца асобай, якая паступае ў аспірантуру, асабіста.