Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

1. Заява на імя рэктара з візай дэкана факультэта, загадчыка кафедры, меркаванага навуковага кіраўніка, дэкана факультэта па працы з замежнымі студэнтамі. (Дадатак 1).

2. Пратакол вынікаў сумоўя, які ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і ведаў па спецыяльнай дысцыпліне.

3. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (ступень магістра), завераная натарыяльна, з перакладам на рускую мову (калі дыплом выдадзены ў замежнай дзяржаве).

4. Копія дадатку да дыплома, завераная натарыяльна, з перакладам на рускую мову (калі дыплом выдадзены ў замежнай дзяржаве).

5. Пасведчанне аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага асобе ў замежнай дзяржаве, яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. (Дадатак 2).

6. Копія пасведчання аб здачы кандыдацкіх залікаў (дыферэнцыраваных залікаў) і кандыдацкіх іспытаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі).

7. Асабісты лісток па ўліку кадраў (можна ўзяць у аддзеле аспірантуры ці аддзеле кадраў).

8. Аўтабіяграфія (Дадатак 3).

9. Копія пашпарта, завераная натарыяльна, з перакладам на рускую мову ці дакумента, які яго замяняе, дакумента, які пацвярджае права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дамовы абавязковага медыцынскага страхавання.

10. Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі).

11. Медыцынскае заключэнне пра стан здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне ў аспірантуры.

12. Дамова аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове.

13. Тры фатаграфіі памерам 4x6 см (для асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі “Даследчык” у форме суіскальніцтва, і асобаў, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў форме суіскальніцтва ў мэтах здачы кандыдацкіх іспытаў і кандыдацкіх залікаў (дыферэнцыраваных залікаў) па агульнаадукацыйных дысцыплінах, – 2 фатаграфіі).

Дакумент, які пацвярджае асобу, і арыгіналы дакументаў аб адукацыі прад’яўляюцца асобай, хто паступае ў аспірантуру, асабіста.