Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі – вобласць навукі і тэхнікі, у якой даследуюцца фізічныя заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання ў розных асяроддзях зараджаных часціцаў, электрамагнітных палёў, ультрагуку і механізмы іх ўзаемадзеяння з фізічнымі целамі, рэчывамі, удасканальваюцца і ствараюцца новыя метады і прынцыпы выкарыстання электрафізічных з’яваў у прыладах для рэалізацыі электронна- і іоннапрамянёвых, плазменных, лазерных, ультрагукавых і ЗВЧ-тэхналогій.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

doc small Праграма ўступнага іспыту ў аспірантуру па спецыяльнасці 01.04.13 “Электрафізіка. Электрафізічныя ўстаноўкі”

Кантакты: кафедра энергетыкі і электроннай тэхнікі +375 214 53-36-53