Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Літаратура народаў краінаў замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры) – навуковая спецыяльнасць, у рамках якой праводзіцца даследаванне заканамернасцяў і тэндэнцый развіцця канкрэтнай замежнай літаратуры (генезіс, дынаміка, тыпалогія, традыцыі і наватарства, жанрава-стылявыя асаблівасці і інш.), яе ідэйна-мастацкай і нацыянальнай адметнасці, мастацкіх напрамкаў, школ і метадаў, літаратурных эпохаў, праблемна-тэматычных і паэтыка-стылявых асаблівасцяў мастацкага тэксту, творчай індывідуальнасці пісьменніка ў кантэксце нацыянальнага і агульнасусветнага літаратурнага працэсу ў іх узаемасувязі і тыпалагічнай суаднесенасці з айчыннай літаратурай.

Аб’ект даследавання – найбольш значныя літаратурныя з’явы, надрукаваныя і рукапісныя, літаратурныя матэрыялы. Асаблівае значэнне надаецца вывучэнню замежнай літаратурнай класікі і выяўленню яе ролі ў сучаснай сусветнай культуры.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне філалагічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – філалагічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата філалагічных навук.

Кантакты: кафедра сусветнай літаратуры і замежных моваў +375 214 42-87-03