Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Спецыяльнасць – 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (па галінах і сферах дзейнасці, у т. л.: эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі; кіраванне інавацыямі; рэгіянальная эканоміка; лагістыка; эканоміка працы; эканоміка народанасельніцтва і дэмаграфія; эканоміка прыродакарыстання; эканоміка прадпрымальніцтва; маркетынг; менеджмент; цэнаўтварэнне; эканамічная бяспека; стандартызацыя і кіраванне якасцю прадукцыі; землеўпарадкаванне; рэкрэацыя і турызм).

Формула спецыяльнасці

Зместам спецыяльнасці з’яўляецца даследаванне эканамічных і сацыяльна-эканамічных сістэмаў, іх генезісу, фарміравання і развіцця выключна ў кіраўнічым аспекце. Да асноўных складовых частках дадзенай спецыяльнасці адносяцца:

  • тэарэтычныя і метадалагічныя палажэнні, метады і спосабы кіравання эканамічнымі і сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі;
  • інстытуцыйныя і інфраструктурныя аспекты развіцця гэтых сістэмаў;
  • розныя аспекты вывучэння суб’ектаў кіравання эканамічнымі і сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі (дзяржаўных, транснацыянальных, рэгіянальных, карпаратыўных кіраўнічых структураў, а таксама менеджараў як суб’ектаў кіравання).

Аб’ектам даследавання спецыяльнасці служаць эканамічныя і сацыяльна-эканамічныя сістэмы рознага маштабу, узроўню, сфераў дзеяння, формаў уласнасці. Прадметам даследавання дадзенай спецыяльнасці з’яўляюцца эканамічныя і кіраўніцкія адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе фарміравання, развіцця (стабілізацыі) і разбурэння эканамічных і сацыяльна-эканамічных сістэмаў.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне эканамічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – эканамічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата эканамічных навук.

Кантакты: кафедра эканомікі +375 214 59-95-54