Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Цеплазабеспячэнне, вентыляцыя, кандыцыяванне паветра, газазабеспячэнне і асвятленне – вобласць навукі і тэхнікі, прадметам даследаванняў якой з’яўляюцца: працэсы фарміравання і кіравання мікракліматам у будынках і збудаваннях рознага прызначэння; распрацоўка і стварэнне сістэмаў і сродкаў забеспячэння цяплом, газам і холадам прамысловых, камунальных, бытавых і іншых спажыўцоў.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі +375 214 53-61-96