Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Будаўнічыя матэрыялы і вырабы – вобласць навукі і тэхнікі, прадметам якой з’яўляецца распрацоўка навуковых асноваў атрымання будаўнічых матэрыялаў рознага прызначэння і прыроды, якая ўключае выбар сыравіны, праектаванне складу, кіраванне фізіка-хімічнымі працэсамі структураўтварэння і тэхналогіяй, якія забяспечваюць высокія эксплуатацыйныя ўласцівасці вырабаў і канструкцый пры механічным нагружэнні і ўздзеянні навакольнага асяроддзя.

Значэнне рашэння навукова-тэхнічных задачаў дадзенай спецыяльнасці для народнай гаспадаркі палягае ў забеспячэнні будаўнічага комплексу рознымі відамі экалагічна чыстых і надзейных матэрыялаў: металамі, сплавамі, кампазітамі, звязальнымі матэрыяламі, бетонамі, рошчынамі, палімернымі, драўлянымі, керамічнымі, шклянымі матэрыяламі, а таксама матэрыяламі для цеплаізаляцыі, гідраізаляцыі, герметызацыі, аздобных і спецыяльных працаў.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра будаўнічай вытворчасці +375 214 59-95-10