Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць) – вобласць навукі і тэхнікі, у рамках якой:

  • вывучаюцца сувязі і заканамернасці забеспячэння бяспечных умоваў працы, захавання жыцця і здароўя працаўнікоў у працэсе вытворчай дзейнасці ў паліўнай і хімічнай прамысловасці;
  • распрацоўваюцца тэхнічныя, інфармацыйныя і арганізацыйныя метады і сродкі кіравання бяспекай працы і кантролю за ёй.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу +375 214 59-95-62.