Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Формула спецыяльнасці

Тэхналогія машынабудавання – вобласць навукі і тэхнікі, прадметам даследаванняў якой з’яўляецца сукупнасць метадаў, сродкаў і прыёмаў вытворчасці вырабаў з забеспячэннем зададзенай якасці, што вызначаецца тэхніка-эканамічнымі, эрганамічным і экалагічнымі паказчыкамі.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці +375 214 59-95-53