Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-39 03 02 «Праграмаванне мабільных сістэмаў»
Імклівы рост папулярнасці ва ўсім свеце праграмавання мабільных электронных прыладаў (сотавыя тэлефоны, смартфоны, персанальныя планшэты, кішэнныя камп’ютары, відэарэгістратары, прылады спадарожнікавай навігацыі для транспартных сродкаў і г. д.) дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў, арыентаваных на навучанне праграмаванню апаратнай часткі мабільных прыладаў і распрацоўку праграмнага забеспячэння для ўбудавальных мабільных сістэмаў на базе Android, iOS, Linux, FreeRTOS, eCOS, WindowsPhone.
Студэнты атрымаюць глыбокія веды па сучасных мовах і тэхналогіях праграмавання, аперацыйных сістэмах для мабільных прыладаў, метадах стварэння абароненых сістэмных і прыкладных дадаткаў на базе мабільных аперацыйных сістэмаў, базаў дадзеных, 2D- і 3D-графіцы для мабільных сістэмаў, праграмных і апаратна-праграмных метадах і сродках забеспячэння бяспекі мабільных дадаткаў.
У рамках спецыяльнасці вядзецца падрыхтоўка кадраў для галіны IT-індустрыі мабільных сістэмаў, якія займаюцца распрацоўкай тэхналогій і праграмнага забеспячэння для праграмавання мабільных электронных прыладаў.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер па электронных сістэмах.
Формы навучання:
Працягваць адукацыю на факультэце можна ў магістратуры па спецыяльнасцях:
- 1-31 80 03 «Матэматыка і камп’ютарныя навукі (прафілізацыя “Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі”)»
- 1-40 80 04 «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
у аспірантуры па спецыяльнасці:
Кім і дзе я магу працаваць?
Па сканчэнні гэтай спецыяльнасці выпускнік зможа працаваць:
- інжынерам-праграмістам;
- інжынерам-сістэматэхнікам;
- інжынерам-электронікам;
- інжынерам-канструктарам;
- інжынерам;
- інжынерам па наладцы і выпрабаваннях;
- інжынерам па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогіі;
- інжынерам-даследчыкам;
- інжынерам па камплектацыі абсталявання.
Асноўнымі месцамі размеркавання выпускнікоў з’яўляюцца IT-кампаніі – рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій і іншыя арганізацыі IT-індустрыі.
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
Асноўныя профільныя курсы:
- асновы алгарытмізацыі і праграмавання;
- метады структурнай і функцыянальнай арганізацыі апаратна-праграмных электронных сістэмаў і комплексаў;
- функцыянаванне лічбавых і мікрапрацэсарных прыладаў;
- тэхналогіі распрацоўкі праграмнага забеспячэння мабільных электронных сістэмаў і Інтэрнэт-дадаткаў;
- мовы праграмавання ўбудаваных мікрапрацэсарных сістэмаў;
- архітэктура мікракантролераў і іх праграмаванне для мабільных электронных сістэмаў і комплексаў;
- найноўшыя аперацыйныя сістэмы і сістэмнае праграмаванне;
- метады прагназавання надзейнасці апаратных і праграмных сродкаў мабільных электронных сістэмаў;
- асаблівасці канструктарска-тэхналагічнага праектавання мабільных электронных сістэмаў.
Чаму мяне навучаць?
- Праграмаваць і тэставаць убудаваную ў апаратна-праграмныя комплексы камп’ютарную або мікрапрацэсарную тэхніку мабільных сістэмаў.
Віды практыкі
- агульнаінжынерная
- тэхналагічная
- пераддыпломная
Студэнты рэгулярна праходзяць стажыроўкі ў IT-кампаніях, якія з’яўляюцца арганізацыямі-партнёрамі пры праходжанні практыкі і размеркаванні выпускнікоў: ЭпамСістэмз, Эксадэл, СамСалюшэнс, Ітранзішэн, A1QA, Артэзіа, Лацыт, Андэрсан, ФьюрыЛаін і іншых.
Для асваення студэнтамі практыка-арыентаваных навыкаў праводзяцца сумесныя з Паркам высокіх тэхналогій і яго рэзідэнтамі адукацыйныя праграмы па праграмаванні.
На базе сумеснай з EPAMSystems вучэбна-навуковай камп’ютарнай лабараторыі арганізуюцца спецыялізаваныя курсы па распрацоўцы і тэставанні праграмнага забеспячэння.
Студэнты ў працэсе навучання маюць магчымасць выконваць курсавыя і дыпломныя праекты ў лабараторыі віртуальнай рэальнасці, абсталяванне якой набылі за кошт фундатарскай дапамогі IT-кампаній «Андэрсан» і «ІТС Партнёр».
Сталае ўдасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння з працадаўцамі і высокі ўзровень кампетэнцый, набытых студэнтамі за час навучання, дазваляе выпускнікам кафедры стаць канкурэнтаздольнымі спецыялістамі на рынку працы.
Уступныя іспыты
Дзённая форма навучання (4 гады):
- беларуская (руская) мова (ЦТ)
- матэматыка (ЦТ)
- фізіка (ЦТ)
Прахадны бал (бюджэт / платна) 2019 г.: 257 / 216
План прыёму (бюджэт / платна) 2020 г.: 15 / 5