Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў»
Дадзеная спецыяльнасць з’яўляецца адной з самых цікавых у інжынернай адукацыі, бо фаміруе спецыяліста з шырокім кругаглядам, які валодае веданнем працэсаў, якія адбываюцца ў апаратах хімічнай тэхналогіі, а таксама ведамі канструктыўных асаблівасцяў і матэрыялаў, з якіх такія апараты вырабляюцца.
Спецыялісты такога шырокага інжынернага профілю могуць працаваць на многіх прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі і сумежных галінаў (біятэхналогіі, хімічнай тэхналогіі).
Выпускнікі, якія скончылі гэтую спецыяльнасць, гарантавана атрымліваюць першае месца працы на прадпрыемствах, якія ўжо цяпер могуць забяспечыць сваім супрацоўнікам найбольш высокую заработную плату.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-механік
Формы навучання:
- дзённая – 4 гады
- завочная скарочаная – 4 гады
Для тых, хто пажадае звязаць сваю будучыню з навукай, кафедра запрашае для далейшага навучання ў магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасцях (адпаведна):
- 05.17.08 «Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі»;
- 05.26.01 «Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)»
Кім і дзе я магу працаваць?
Кім я магу працаваць:
- Інжынер-механік нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай галінаў;
- Інжынер-канструктар;
- Інжынер-праекціроўшчык;
- Інжынер-мантажнік;
- Навуковы супрацоўнік;
- Выкладчык
Дзе я магу працаваць:
- Прадпрыемствы нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі;
- Прадпрыемствы будаўнічай галіны;
- Канструктарскія прадпрыемствы;
- Мантажныя і будаўнічыя вытворчасці;
- Прадпрыемствы біятэхналагічнай, хімічнай накіраванасці.

У цяперашні час больш за 1000 спецыялістаў з поспехам працуюць на розных, у тым ліку і кіруючых, пасадах на прадпрыемствах гг. Наваполацка і Полацка (ААТ “Нафтан”, ААТ “Нафтазаводмантаж”, ААТ “Полацк-Шкловалакно”), а таксама іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (ААТ “Саюзпраммантаж”, г. Гродна, ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” і інш.). Ёсць сярод выпускнікоў факультэта кіраўнікі прадпрыемстваў, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, праекціроўшчыкі, вядомыя не толькі на тэрыторыі былога СССР, але і ў краінах далёкага замежжа.
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў:
- Гісторыя;
- Сацыялогія;
- Філасофія;
- Рэлігіязнаўства.
Цыкл натуральнанавуковых дысцыплінаў:
- Вышэйшая матэматыка;
- Фізіка;
- Агульная і неарганічная хімія.
Цыкл агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінаў:
- Начартальная геаметрыя;
- Дэталі машын;
- Тэарэтычная механіка;
- Замежная мова;
- Механіка матэрыялаў і канструкцый.
Цыкл дысцыплінаў спецыялізацыі:
- Працэсы і апараты хімічных тэхналогіяў;
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў;
- Тэхналогія нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў;
- Сістэмы аўтаматызаванага праектавання машын і абсталявання.
Віды практыкі
- Агульнаінжынерная практыка
- Канструктарска-тэхналагічная практыка
- Пераддыпломная практыка
Вытворчая практыка – важная складнік агульнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, накіраваная на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў, атрыманых у працэсе навучання ва ўніверсітэце, на авалоданне вытворчымі навыкамі і перадавымі тэхналогіямі. На базе канкрэтных вытворчасцяў студэнты збіраюць матэрыял для курсавых і дыпломных праектаў. Блізкасць універсітэта да такіх буйным прадпрыемствам як ААТ “Нафтан”, ААТ “Полацк-Шкловалакно”, наяўнасць на іх кваліфікаваных інжынерных кадраў дазваляюць праводзіць практыку на высокім узроўні. Многія курсавыя і дыпломныя праекты студэнтаў звязаныя з навуковымі даследаваннямі, што праводзяцца на кафедры.
Уступныя іспыты
Дзённая форма навучання (4,5 гады):
- беларуская (руская) мова (ЦТ);
- фізіка (ЦТ);
- матэматыка (ЦТ)
Прахадны бал (бюджэт / платна) 2019 г.: 182 /-
План набору (бюджэт / платна) 2020 г.: 20 / -
Завочная скарочаная форма навучання (4 гады):
- Абсталяванне прадпрыемстваў хімічных вытворчасцяў (вусны іспыт ва ўніверсітэце);
- Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання прадпрыемстваў хімічных вытворчасцяў (вусны іспыт ва ўніверсітэце).
Прахадны бал (бюджэт / платна) 2019 г.: 222 / 175
План набору (бюджэт / платна) 2020 г.: 6 / 14
Праграма ўступных іспытаў па спецыяльнасці 1-36 07 01 “Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў”
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на старонцы прыёмнай камісіі.
Кафедра чакае маладых, дапытлівых энтузіястаў, захопленых пазнаннем ісціны,
якія жадаюць развіваць айчынную навуку і прамысловасць!