Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-39 02 01 «Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў»
Падрыхтоўка будучых спецыялістаў уключае фарміраванне агульнанавуковай тэхнічнай базы праз вывучэнне на малодшых курсах вышэйшай матэматыкі, фізікі, алгарытмізацыі і праграмавання, электратэхнікі, электрычных прыбораў і фізіка-хімічных асноваў мікраэлектронікі.
Атрыманыя веды замацоўваюцца і ўдасканальваюцца пры выкананні курсавых праектаў, падчас праходжання вытворчых практык на прамысловых прадпрыемствах, шляхам удзелу ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях.
Аб’екты прафесійнай дзейнасці спецыяліста:
- радыёэлектронныя сродкі рознага прызначэння,
- радыётэхнічныя сістэмы,
- радыёстанцыі прыёму і перадачы,
- мабільныя сродкі,
- мікрапрацэсарныя сістэмы,
- апаратура сувязі і вылічальнай тэхнікі на прамысловых і рамонтных прадпрыемствах, у праектных, навукова-даследчых, мантажна-наладкавых і іншых арганізацыях.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер па радыёэлектроніцы.
Формы навучання: завочная скарочаная.
У 2019 годзе на дадзеную спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).
Кім і дзе я магу працаваць?
Кім я магу працаваць:
- інжынерам;
- інжынерам-электронікам;
- інжынерам-даследчыкам;
- інжынерам-механікам;
- інжынерам па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогіі;
- інжынерам па тэхнічным наглядзе.
Дзе я магу працаваць:
- на прадпрыемствах па вытворчасці радыё- і тэлекамунікацыйных сістэмаў; радыёэлектроннай апаратуры рознага прызначэння, апаратуры сувязі і вылічальнай тэхнікі,
- у праектных, навукова-даследчых, мантажных, наладачных, рамонтных і камерцыйных арганізацыях;
- ва ўстановах адукацыі.
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
Цыкл спецыяльных дысцыплінаў:
- тэарэтычныя асновы сістэмаў аўтаматызаванага праектавання;
- камп’ютарнае мадэляванне тэхналагічных сістэмаў;
- канструяванне радыёэлектронных прыладаў;
- праектаванне прыладаў лічбавай апрацоўкі сігналаў;
- сістэмы аўтаматызаванага праектавання модуляў радыёэлектронных сродкаў.
Уступныя іспыты
Працягваць адукацыю на факультэце можна ў магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасцях:
У магістратуры:
45 80 01 «Сістэмы, сеткі і прылады тэлекамунікацый»
01 04 13 «Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі»
У аспірантуры:
01 01 06 «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў»
05 27 02 «Вакуумная і плазменная электроніка»
01 04 13 «Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі»
Формы навучання: завочная скарочаная.
У 2019 годзе на дадзеную спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).
Водгукі
«Нашая група была першай, хто паступіў на спецыяльнасць “Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў”. Мы паступілі ў 2004 і ў 2009 сталі дыпламаванымі інжынерамі па радыёэлектроніцы. Вучыцца было няпроста, але цікава, асабліва з чацвёртага семестра, калі пачаліся спецпрадметы. Выкладчыкі, што вялі нашую спецыяльнасць, ведаюць, як падаць матэрыял, каб было не толькі пазнавальна, але і займальна, заўсёды гатовыя дапамагчы і растлумачыць дадаткова найбольш складаныя моманты. Нароўні з традыцыйнымі лекцыямі шырока выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя методыкі навучання. Асноўны акцэнт рабіўся на прымяненне камп’ютарных тэхналогіяў у праектаванні і мадэляванні радыёэлектронных сродкаў, але таксама незгладжальнае ўражанне пакінулі лабараторныя работы, на якіх мы вучыліся паяць, працаваць з вымяральным абсталяваннем і самастойна вырабляць некаторыя віды рамонту. Веданне пакетаў прыкладных праграмаў, ад механічных “чарцёжнікаў” да тых, якія дазваляюць цалкам аўтаматызаваць працэс праектавання і мадэлявання працы радыёэлектронных прыладаў, значна спрасціла жыццё як падчас вучобы, гэтак і ў наступнай працы. З наборам навыкаў, якія можна атрымаць на гэтай спецыяльнасці, можна працаваць інжынерам-канструктарам, праекціроўшчыкам, майстрам па рамонце, кантралёрам якасці, займацца распрацоўкай і выпрабаваннем радыёэлектроннай апаратуры і г. д., так што выпускнікі не застануцца без працоўнага месца.
Цяпер набор на гэтую спецыяльнасць зачынены, але замест яе адкрытая новая, яшчэ больш актуальная і запатрабаваная – “Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў”, паступаць на якую адназначна варта».
Кізіна Аксана,
выпускніца 04-РК,
асістэнт кафедры энергетыкі і электроннай тэхнікі
«Веды, атрыманыя ў перыяд навучання, неаднаразова дапамагалі пры вырашэнні розных тэхнічных пытанняў на працоўным месцы, а таксама адзначу, што сістэма адукацыі на дадзенай спецыяльнасці трэніруе характар для далейшага прафесійнага развіцця».
Лясовіч Андрэй,
выпускнік 2006 года
Начальнік аддзела ІТіС ААТ “Наваполацкі НПЗ"