Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 69 01 01 «Архітэктура»
Чаму на архітэктара трэба вучыцца ў ПДУ?
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуе архітэктараў шырокага профілю. Кожны выпускнік можа ўдзельнічаць у праектаванні архітэктурна-будаўнічых, архітэктурна-ландшафтных, архітэктурна-горадабудаўнічых аб’ектаў, выконваць працы па дызайне, працаваць дзяржаўным чыноўнікам у органах кіравання паселішчамі і рэгіёнамі, весці навуковыя даследаванні, выконваць праектныя, даследчыя і інш. працы, звязаныя з рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй архітэктурных аб'ектаў.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: архітэктар.
Формы навучання:
Кім і дзе я магу працаваць?
Кім я магу працаваць:
- архітэктарам праектнай арганізацыі;
- архітэктарам-дызайнерам;
- архітэктарам гарадскіх і раённых аддзелаў архітэктуры.
Дзе я магу працаваць:
- у архітэктурна-праектных арганізацыях і майстэрнях;
- у органах дзяржаўнага кіравання;
- у навукова-даследчых установах адпаведнага профілю;
- у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў:
- эканоміка праектавання ў архітэктуры і горадабудаўніцтве;
- арганізацыя, планаванне, кіраванне ў праектаванні і будаўніцтве;
Цыкл агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінаў:
- матэматыка,
- будаўнічая механіка,
- тэхнічная механіка,
- архітэктурная фізіка;
Цыкл спецыяльных дысцыплінаў:
- архітэктурна-будаўнічыя канструкцыі;
- архітэктурнае праектаванне;
- малюнак, жывапіс, скульптура;
- архітэктурная каларыстыка;
- архітэктурная кампазіцыя;
- горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка;
- ландшафтная архітэктура;
- архітэктурная графіка;
- інтэр'ер і прадметны дызайн і інш.
Стрыжнем прафесійнай падрыхтоўкі архітэктараў з’ўляецца сталая вучэбная праектная праца ў рамках дысцыпліны “Архітэктурнае праектаванне”, вывучэнне якой пачынаецца з 1-га семестра 1-га курса і завяршаецца выкананнем дыпломнага праекта або дыпломнага навуковага даследавання. Усе астатнія дысцыпліны «прымацаваныя» да гэтага стрыжня і забяспечваюць неабходным аб’ёмам тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў (разліковых, графічных, мастацкіх).
Віды практыкі
Вытворчая практыка:
- абмерна-азнаямляльная
- па малюнку і жывапісу
- будаўніча-тэхналагічная
- вытворчая
- пераддыпломная
Уступныя іспыты
Дзённая форма навучання (6 гадоў):
- Творчасць (экзамен у ВНУ праводзіцца ў тры этапы):
- малюнак;
- кампазіцыя;
- чарчэнне),
- Матэматыка (ЦТ)
- Беларуская (руская) мова (ЦТ)
Прахадны бал (бюджэт / платна) 2019 г .: 266 / 163
План прыёму (бюджэт / платна) 2020 г .: 10 / 10
Праграма ўступных іспытаў па дысцыпліне “Творчасць”
Падрыхтоўчыя курсы (платныя) да іспыту па творчасці для тых, хто паступае на спецыяльнасць “Архітэктура”:
Запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: +375 214 59-95-12, +375 214 50-58-34
Узоры заданняў па малюнку:
(заданне ўступнага экзамену для дызайнераў і архітэктараў)



Узоры заданняў па кампазіцыі спецыяльнасці Архітэктура:


Водгукі
«Мой выбар спецыяльнасці ўпаў на архітэктуру ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Шмат у чым праз творчасць у прафесіі. Спецыяльнасць “архітэктар” мае шэраг перавагаў перад іншымі творчымі спецыяльнасцямі, яна шырокага профілю, Вы ніколі не застанецеся без працы.
Калі Вам блізкая творчасць, малюнак, жывапіс, скульптура, то можна развівацца як дызайнер інтэр’еру, ландшафтны дызайнер, мастак або дэкаратар. Вялікім плюсам з’яўляецца вывучэнне ва ўніверсітэце графічных праграмаў і праграмаў 3-D мадэлявання, што, безумоўна, пашырае вашыя навыкі і веды як спецыяліста. Тым самым, Вы папросту зможаце працаваць і як візуалізатар, графічны дызайнер або ілюстратар.
Калі я пераехала жыць у іншую краіну, я знайшла сябе як мастак, дэкаратар і графічны дызайнер. У мяне шмат творчых праектаў і замоваў рознага ўзроўню. Я вельмі ўдзячная прафесіі за шырокі профіль і права выбару сваёй нішы!»
Міцкевіч Наталля,
выпускніца 2014 года
«Я скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у 2017 годзе і атрымала кваліфікацыю архітэктара. Выбарам спецыяльнасці я цалкам задаволеная і ўпэўнена магу сказаць, што я ні разу не пашкадавала пра свой выбар.
Вялікай перавагай спецыяльнасці “Архітэктура” з’яўляецца разнастайнасць выбару прафесіі пасля заканчэння ўніверсітэта. Можна ўладкавацца не толькі архітэктарам, але і дызайнерам, мастаком, візуалізатар і інш. У ВНУ таксама ёсць магчымасць атрымаць другую дадатковую вышэйшую адукацыю (другі дыплом), напрыклад, інжынера-будаўніка і пашырыць сваю прафесію да архітэктара-будаўніка.
Ва ўніверсітэце моцны выкладчыцкі склад, які вучыў нас не толькі ўніверсітэцкім дысцыплінам, але і дзяліўся сваім практычным досведам.
У ПДУ кожны змог падабраць сабе захапленне па душы: гэта і навуковая даследчая, і актыўная пазавучэбная праца (КВЗ, танцы, тэатр і інш.). Кафедра арганізоўвала пастаянныя выезды на архітэктурныя фэсты (Мінск, Масква), выставы, конкурсы, а таксама дапамагала і падтрымлівала студэнтаў, якія самі хацелі паўдзельнічаць».
Мініна Анастасія,
выпускніца 2017 года
«Правучыўшыся 6 гадоў на спецыяльнасці “Архітэктура”, магу з упэўненасцю сказаць, што зрабіла правільны выбар. Навучанне на спецыяльнасці "Архітэктура" значна адрозніваецца ад астатніх! Калі студэнты іншых спецыяльнасцяў слухаюць лекцыі, у нас час праходзіў значна разнастайней – малявалі, займаліся макетаваннем, скульптурай, мелі магчымасць наведваць архітэктурныя выставы і г.д.
Архітэктар – прафесія рознабаковая. У ёй сумяшчаецца і дызайнер інтэр'ераў, садова-паркавага мастацтва, дызайнер малых архітэктурных формаў, архітэктар, які спецыялізуецца на шматкватэрных дамах, альбо на індывідуальных жылых дамах, горадабудаўнік (архітэктар можа стаць дызайнерам, а вось назад – значна складаней). Што тычыцца будучыні, то тут таксама досыць плюсаў:
- адукаваныя спецыялісты ніколі не застануцца без працы. Гарады растуць і развіваюцца, таму праца будзе заўсёды.
- праца архітэктара прадугледжвае высокі заробак, бо распрацоўка праектаў з’яўляецца карпатлівай працай і прадугледжвае індывідуальны падыход да кожнага аб’екта.
- ну і вядома, займацца праектамі – праца творчая і гэта вялікая магчымасць для ўвасаблення ідэяў.
Калі вы гатовыя шмат вучыцца, працаваць і дамагацца сваёй мэты, то тады без ваганняў выбірайце прафесію архітэктара!»
Турло Аляксандра,
выпускніца 2017 года